Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000109
Архітэктурны стыль : савецкі канструктывізм
Датаванне : 1928–1931 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_геаграфічнага_факультэта_БДУ_(Мінск)

Будынак факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ — будынак, які ўваходзіць у Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, размешчаны ў раёне Плошчы Незалежнасці ў Мінску па адрасе вул. Ленінградская, 16. Разам з астатнімі будынкамі ўніверсітэцкага гарадка ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Гісторыя

Будынак геаграфічнага факультэта па праекце архітэктара Запарожца пры аўтарскім надзоры Лаўрова і быў узведзены ў 1931 годзе ў стылі канструктывізму.
У ваенныя гады будынак пазбег поўнага разбурэння, але атрымаў значныя пашкоджанні: была знішчана аконная і дзвярная сталярка, страчаны інтэр’еры. У 1948 г. навучальны корпус адрамантаваны і часткова рэканструяваны па праекце архітэктара С. Б. Баткоўскага.

У 1998 годзе ва УП «Белжылпраект» аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам А. Д. Фактаровіча быў распрацаваны праект рэканструкцыі і рэстаўрацыі корпуса, які да 2002 года быў рэалізаваны.

У будынку адноўлены гістарычны ўваходны тамбур з масіва дуба і пышныя лесвіцы з адрэстаўраванымі агароджамі, а таксама прыступкамі з белага граніту, цалкам адпаведнымі гістарычным. У вестыбюлі, холе і калідорах будынка падлогі выкананы з паліраванага граніту са складанымі шматколернымі геаметрычнымі ўзорамі.

Архітэктура

Галоўны фасад цаглянага, трохпавярховага, Т-падобнага ў плане, з мансардай і падвалам будынка арыентаваны на ўнутраную тэрыторыю гарадка. Тарэц яго з памяшканнем аранжарэі са шкляным дахам выходзіць на Прывакзальную плошчу і з’яўляецца важным элементам, якія фармуюць перыметр яе забудовы.

Інтэр’ер

Эскізы для ўнутраных інтэр’ераў выконваў сам Казімір Малевіч. Нажаль, пад час Другой сусветнай вайны яны не захаваліся, уся драўляная частка ўнутранага інтэр’ера была парушана.

Унікальным у сваім родзе з’яўляецца агульны малюнак падлогі ў калідоры другога паверха. Ён уключае 32 пары квадратных пліт з паліраванага граніту памерам 0,5х0,5 м з 32 гранітных радовішчаў розных краін свету — Бразіліі, Грэцыі, Іспаніі, Расіі, Фінляндыі, Украіны, Чылі, Паўднёваафрыканскай Рэспублікі і інш. Тым самым будучыя географы атрымалі наглядны дапаможнік для іх вывучэння.

Літаратура

  1. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000109
Архітэктурны стыль : савецкі канструктывізм
Датаванне : 1928–1931 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_геаграфічнага_факультэта_БДУ_(Мінск)

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты