
Драўляны дом з’яўляецца часткай комплекса будынкаў Мар’інскай сельскагаспадарчай школы. Размешчаны на ўсход ад цэнтральнага корпуса комплекса, па адрасе вуліца Рудовіча, 6. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя.
Архітэктура
Жылы будынак месціцца на невысокім цокалі, у плане мае выгляд прамавугольніка (15х20 м). Накрыты двухсхільным дахам. Мае зрубную канструкцыю, рубка вуглоў без «астатку» (без выступаў бярвён, «у чысты вугал» — здаўна вядома ў гapадскім жыллі, з пачатку 20 ст. пашырана і ў сялянскім жыллі). Будынак размешчаны па чырвонай лініі вуліцы. Галоўны фасад на 5 восяў аконных праёмаў, бакавыя – на 3 восі. Аконныя праёмы прамавугольныя, у простых ліштвах. Уваход размешчаны па цэнтральнай восі фасада, перад уваходам вялікі ганак.
Ганак мае двухсхільную стрэшку на чатырох слупах з фаскамі. Агароджа ганка з шчыльна пастаўленых дошак, з прапіламі краёў, якія ўтвараюць узор з ромбікаў. Пад стрэшкай шаляваны фрыз, пад якім з элементаў у выглядзе шыпастых, выкананых у тэхніцы краявой разьбы. Звесы стрэшкі падшыты. Тымпан франтона шаляваны дыяганальна.
Па цэнтры дваровага фасада неглыбокі рызаліт. Першы паверх са зруба, другі з’яўляецца зашклёнай і ашаляванай лоджыяй каркаснай канструкцыі. Рызаліт завершаны трохвугольным франтонам.
(архітэктурнае апісанне склаў арх. У. В. Чаховіч)