
Корпус майстэрняў размешчаны ў глыбіні комплекса будынкаў Мар’інскай сельскагаспадарчай школы, па адрасе вуліца Мічурына, 8/3.
Архітэктура
Аднапавярховы цагляны корпус на нізкім бутавым цокалі мае форму выцягнутага ў плане прамавугольніка з прыбудовамі на тарцах. Накрыты двухсхільным дахам, які мае вялікі вынас на тарцах. Фасады мерна члянёныя аконнымі праёмамі і лапаткамі (некаторыя з контрфорсамі). Аконныя і дзвярныя прыёмы лучковага абрысу з сандрыкамі-перамычкамі. Прыбудовы да тарцоў вузкія (менш за ½ шырыні асноўнага аб’ёма), выкананы ў створ з дваровым фасадам. У тымпанах франтонаў на тарцавых фасадах асноўнага аб’ёма і прыбудоў – акенцы, аформленыя аналагічна іншым праёмам. Франтоны завершаны ступеністым карнізам з цэглы. Захаваліся аўтэнтычныя вокны з разбіўкай фрамугі на квадраты.
(архітэктурнае апісанне склаў арх. У. В. Чаховіч)