
Катэгорыя :
Сядзібна-паркавая забудова / Гаспадарчыя будынкі
Тып :
гаспадарчая пабудова / свіран
Месца :
Мінская вобласць / Пухавіцкі раён
Архітэктурны стыль : безстылявая архітэктура
Датаванне : канец XIX стагоддзя
Свіран з’яўляецца часткай комплекса будынкаў Мар’інскай сельскагаспадарчай школы. Размешчаны за цэнтральным корпусам комплексу, па адрасе вуліца Мічурына, 8а.
Архітэктура
Гэта аднапавярховы прамавугольны ў плане (прыкладна 10х20 м) гаспадарчы будынак. Размешчаны ў двары, па восі галоўнага корпуса. Накрыты вальмавым дахам, звесы якога падтрымліваюць выпускі крокваў. Канструкцыя будынка ў тэхніцы “ў шулы”: паміж мураванымі слупамі закіданы круглыя бярвенні. Слупы простыя, без дэкору. Захаваліся аўтэнтычныя драўляны дзверы на схаваных завесах і з рамбічнай шалёўкай.
(архітэктурнае апісанне склаў арх. У. В. Чаховіч)
Катэгорыя :
Сядзібна-паркавая забудова / Гаспадарчыя будынкі
Тып :
гаспадарчая пабудова / свіран
Месца :
Мінская вобласць / Пухавіцкі раён
Архітэктурны стыль : безстылявая архітэктура
Датаванне : канец XIX стагоддзя