Помнік нямецкім салдатам —  каменны абеліск на руска-нямецка-аўстрыйскіх могілках 1915-1918 гг. у в. Слабудка Пружанскага раёна. Раней каля помніка былі надмагіллі з імёнамі загінулых і датай устаноўкі (пастаўлены палякамі ў 1929 г. падчас упарадкавання пахаванняў, на якіх таксама хавалі мясцовых жыхароў: сёння ад іх магіл засталіся толькі каляіны ад цяжкай тэхнікі). Цяпер пліт няма — большасць знішчылі ў савецкі час. Але пахаванні працягваюць рабавацца чорнымі капальнікамі і сёння. Былі спробы знішчыць і мемарыяльны абеліск. На пліце, умураванай у абеліск, зроблены надпісы на нямецкай мове, словы належаць кампазітару Ёгану Альберту Готлібу Метфеселю (1785—1869): «Wer den Tod im heilgen Kampfe fandRuht auch in fremder Erde im Vaterland! » (пераклад «Той, хто сустрэў смерць у барацьбе святы, спіць у землі чужой, як у роднай сваёй»).

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.