Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000083
Датаванне : 1864
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Комплекс_будынкаў_піваварнага_завода_«Аліварыя»

Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» ў Мінску, размешчаны на рагу вуліц Кісялёва (№ 30) і Максіма Багдановіча.

== Архітэктура ==
Комплекс узведзены ў 1864 годзе і складаецца з трох асноўных і некалькіх дапаможных будынкаў, абнесеных глухой цаглянай агароджай, размешчаны на тэрыторыі 2,5 га. Уздоўж вул. Кісялёва вылучаюцца варачны корпус, карпусы саладоўні і соладасушні (1940 г.). Будынкі складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, завершаны рознымі па вышыні трохвугольнымі шчытамі. У дэкаратыўным афармленні выкарыстаны плоскія лапаткі, карнізныя паяскі. Фасады чляняцца прамавугольнымі і аконнымі праёмамі. Па вул. М. Багдановіча размешчаны адміністрацыйна-вытворчы корпус. Будынак двухпавярховы складаны ў плане. Фасад чляніцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі і гарызантальнымі цягамі пад вокнамі першага і другога паверхаў.
На будынку ў 1970 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка падпольшчыкам, абноўленая ў 1984 годзе (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін).

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000083
Датаванне : 1864
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Комплекс_будынкаў_піваварнага_завода_«Аліварыя»
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings