Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000262
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1840

Будынкі вайсковага шпіталя — збудаванні першай паловы XIX стагоддзя ў Мінску, помнікі архітэктуры класіцызму. Месцяцца па вуліцы Фрунзэ, 19 (гістарычная назва вуліцы — Шпітальная).

Гісторыя

Збудаваныя ў 1840 годзе, архітэктар — Казімір Хршчановіч. Першапачаткова ў комплекс уваходзілі лячэбны корпус, 2 флігелі і гаспадарчыя пабудовы. Асаблівае значэнне будынак меў у часе Крымскай (1853—1856), Руска-турэцкай (1877—1878) і Першай сусветнай войнаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размешчаныя казармы кавалерыйскага палка Чырвонай арміі. У часе Другой сусветнай вайны тут месціўся нямецкі лазарэт. Пасля вайны ў будынках размясціўся штаб тылу Беларускай вайсковай акругі і ваенны суд.
У 2003 годзе будынак Міністэрства абароны перадалі Нацыянальнаму гістарычнаму музею, які паспеў на некалькі гадоў размясціць тут чатыры калекцыі з музейных фондаў, аднак у 2008 годзе пасля значнай рэстаўрацыі будынкі былі перададзеныя Следчаму камітэту.

Літаратура

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8. С. 207

Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000262
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1840

Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings