Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1904
Дата страты : 2005

Корпус Слуцкай земскай бальніцы – колішні будынак у Слуцку, які размяшчаўся ў глыбіні квартала паміж вуліцамі  Манахава і Жукава.

Ансамбль бальнічнага гарадка па вуліцы Турэмнай (цяпер імя Аляксандра Манахава) фарміраваўся на працягу сярэдзіны XIX – 2-й паловы XX ст. Афіцыйна Слуцкая гарадская бальніца, разлічаная на 25 ложкаў, якая ў сувязі з рэформамі і стварэннем земстваў пазней стала называцца земскай, сваю гісторыю адлічвае з 1842 года[1][3].

У 1904 г. з’явіўся аднапавярховы мураваны «Г» – падобны ў плане корпус. Яго ўнутраная планіроўка была калідорнай, з аднабаковым размяшчэннем памяшканняў. Вуглы сцен галоўнага фасада дэкарыравалі пілястры, па перыметры праходзіў прафіляваны карніз, сцены праразаліся спаранымі прамавугольнымі вокнамі, апрацаванымі простымі ліштвамі. У ім пасля Вялікай Айчыннай вайны размяшчалася дзіцячае аддзяленне, а ў 1970–90-я гады знаходзіліся скурвендыспансер і жаночая кансультацыя[3].

Знесены ў пачатку 2005 года. Падчас яго разборкі знаходзіліся цагліны з меткамі чатырох слуцкіх цагельняў – Хранова, Слівы, Баслаўцы, Бязверхавічы[2][3].

Крыніцы

  1. Пратасеня Я. 17 чэрвеня 1972 г. // Па старонках газеты «Шлях Ільіча». Памяць. Слуцкі раён. Слуцк.
    Кн. 2. Мн.2001, с. 418.
  2. Богдашич С., Станкевич С., Титковский И. Угроза памятнику // Інфа-Кур”ер. 2005, № 29, с. 4.;
    – // – // Краязнаўчая газета. 2005. № 30, с. 6.
    Ціткоўскі І. Паўтарэнне пройдзенага // Інфа-Кур”ер. 2005, № 32.
  3. З гісторыі лекарскай справы // «Наследие слуцкого края». 2017
Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1904
Дата страты : 2005
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты