Шыфр : 313В000762
Датаванне : 8–5-е тысячагоддзі да н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Краснаўка_(стаянка)

Краснаўка — археалагічныя помнікі перыяду мезаліту каля в. Краснаўка Гомельскай вобласці.

== Апісанне ==
Паселішча знаходзіцца на першай надпоймавай тэрасе правага берага р. Бярэзіны, на 3—4 м вышэй за ўзровень вады.
У 1981 годзе паселішча выявіў і даследаваў У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт разбураны ветравой эрозіяй і другасным засяленнем у бронзавым веку. У раскопе плошчай 120 м² на глыбіні 0,1—0,4 м у дробназярністым пяску выяўлены прылады працы, вырабленыя з крэйдавага сожскага крэменю, авальныя скрабкі з адшчэпаў, бакавыя і сярэдзінныя разцы, вастрыі, скоблі, укладышы з пласцін, рэтушоры, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы, нуклеусы. Паселішча датуецца 8—5 тыс. да н.э., адносіцца да яніславіцкай культуры.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Шыфр : 313В000762
Датаванне : 8–5-е тысячагоддзі да н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Краснаўка_(стаянка)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.