Шыфр : 413Г000338
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1810
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Крыжаўзвіжанская_царква_(Бабры)

Царква ў гонар Уздвіжання Крыжа Гасподняга — праваслаўны храм у в. Бабры (Лідскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Храм вырашаны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1810 г.

== Гісторыя ==
На пачатку XIX ст. маёмасць Бабры набыў у Радзвілаў Караль Лясковіч. Да 1810 г. ён фундаваў тут будаўніцтва драўлянай Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы. Каля новай царквы тады пасадзілі дуб, які расце да гэтага часу. Дуб настолькі магутны і шырокі, што трэба з дзясятак рук, каб абхапіць ствол дрэва. Існуе меркаванне, што гэтаму дубу можа быць і чатырыста гадоў.
У 1829 г. пры Баброўскай царкве дзейнічаў шпіталь для адзінокіх старых і сірот, жылі ў ім 6 чалавек.
Вядомы наступныя грэка-каталіцкія святары Баброўскай царквы.

Мікалай Дамінікоўскі, сын Ігната, у 1819 г. з’яўляўся адміністратарам царквы ў Бабрах.
Іосіф Канаховіч, нарадзіўся ў 1793 г., у 1832 г. святар царквы ў в. Бабры, пасля пераведзены ў царкву в. Сабакінцы.
Мацей Бараноўскі, сын Васіля, нарадзіўся ў 1800 г., вучыўся ў школе пры Жыровіцкім кляштары. У 1832 г. — вікарый у Голдаўскай царкве, з 1834 па 1837 гг. — святар царквы ў Бабрах.
Тэадор Сцепурынскі (Сцяпура), нарадзіўся ў 1808 г., у 1837 г. — адміністратар царквы ў Бабрах.У 1880 г. над бабінцам царквы надбудавалі званіцу, а пры ўваходзе зрабілі тамбур. Царква агароджана невысокім мурам, з якога найлепш захавалася фасадная частка.
Пры канцы XIX ст. царква мела 2 дзесяціны раллі. Замест сенакосу да 1891 г. маёнтак плаціў святару «ругу». Прыход налічваў 120 двароў, 478 мужчын і 457 жанчын. Псаломшчык гэтай царквы Ігнат Філіповіч выкладаў у Баброўскай школе пісьменнасці, Закон Божы выкладаў святар.
Вядома, што праваслаўным святаром на пачатку 1920-х гг. у Бабрах быў Аляксандр Бяляеў. Ён распаўсюджваў сярод вернікаў беларускую газету «Крыніца», праводзіў беларускую асветніцкую працу. Наступны святар, Канстанцін Мяцеліца, з 10.09.1927 г. быў адміністратарам царкоўнай філіі ў Бабрах Лябёдскай гміны. 15 траўня 1931 г. сюды быў пераведзены (з паніжэннем) святар-беларус Мікалай Мышкоўскі, дзеці якога вучыліся ў беларускай гімназіі ў Вільні.
У 1935 г. Баброўскі храм быў рэстаўраваны.
4 сакавіка 1937 года ў айца Мышкоўскага на Лідскім вакзале з кішэні злодзеі выцягнулі 500 злотых. Святар ехаў у Вільню, каб зрабіць заказ, і гэтыя грошы былі сабраны парафіянамі на закуп царкоўнага звона. Магчыма, здарылася гэта з-за прыхільнасці айца да моцных напояў.
На пачатку 1960-х г. атэістычныя ўлады зачынілі царкву і забаранілі набажэнствы. Вялікія стосы царкоўных кніг выкінулі тады ў гразь на вясковую вулiцу, кнігі загінулі. У царкве зрабілі калгасны склад.
З 1990-х царква ў Бабрах знаходзіцца ў добрым стане і дзейнічае.

== Архітэктура ==
Падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора, бабінца, малітоўнай залы, прамавугольнай апсіды з трымя рызніцамі. Над бабінцам у 1880 г. ўзведзены шатровы чацвярык званіца з макаўкай у завяршэнні. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца ярусным спалучэннем асобных дахаў зрубаў (агульнага над асн

Шыфр : 413Г000338
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1810
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Крыжаўзвіжанская_царква_(Бабры)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты