Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1700
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Крыжаўзвіжанская_царква_(Магілёў)

Крыжаўзвіжанская царква (у літаратурных крыніцах вядома як
Барысаглебская царква) — праваслаўная царква ў Магілёве па адрасе зав. Брусава, 2.

Уведзена ў XVII ст. як жылы дом, які ў XIX ст. быў перабудаваны пад царкву. Першапачаткова – 1-павярховы квадратны ў плане будынак, падзелены сцяной на 2 рознавялікія памяшканні. Меў рысы дэкору, характэрныя XVII ст., так атынкаваныя фасады былі дэкарыраваны раслінным арнаментам, які нагадваў беларускія матывы, фрэскамі на паўднёвай сцяне, шырокі карнізам, які апярэзваў па перыметры будынак. У XIX ст. палавіна ўсходняй сцяны перароблена ў 3-гранную апсіду, да заходняй сцяны прыбудавана 2-ярусная званіца з шатровым дахам і цыбулепадобнай галоўкай, першы ярус яе вырашаны як тамбур, у другім размешчаны званы. На вільчыку ўведзены галоўны драўляны барабан (васьмярык на чацверыку). Перабудова надала будынку рысы барока і псеўдарускага стылю. Інтэр’ер асіметрычны.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 467. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1700
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Крыжаўзвіжанская_царква_(Магілёў)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты