Шыфр : 413В000635
Датаванне : X–XIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Кульбачына

Кульба́чына — гарадзішча X — XIII стст. каля вёскі Кульбачына Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. За 800 м на захад ад вёскі, на схіле спусцістага берага р. Астрынка.
Пляцоўка авальная, памер 75х55 м, умацавана валам шырынёй 12 м, вышынёй з поўначы, поўдні і ўсходу 3 — 3,5 м, з захаду, дзе знаходзіўся ўезд, 1,5 — 2 м і ровам шырынёй 3,5 — 4 м з боку забалочанай поймы ракі. Выявіў у 1968 г. расійскі археолаг В. В. Сядоў. Ён, лічыў яго старажытным горадам Астрэя. Аднак раскопкі гарадзішча на беразе возера Астрые (Пскоўская вобласць, Расія), праведзеныя экспедыцыяй Эрмітажа, навукова даказалі месцазнаходжанне там летапіснай Астрэі. Помнік абследаваў у 1975 г. М. А. Ткачоў, даследаваў (зрабіў прарэзку вала і раскапаў 160 м²), у 1989—1990 гг. С. А. Піваварчык. Культурны пласт 0,2 — 1 м.
У выніку даследаванняў выяўлены развалы печаў-каменак, ганчарная кераміка, жалезныя наканечнікі стрэл, ланцэтападобны наканечнік дзіды з утулкай X — XI стст., арнаментаванай рэльефнымі равочкамі (упершыню на Беларусі), гліняныя прасліцы, тачыльныя брускі, ручныя жорны, касцяныя праколкі і качадык для пляцення, рыбалоўны кручок, падковападобная фібула, жалезныя вырабы, косці свойскіх і дзікіх жывёл. Прарэзка вала паказала, што ён насыпаны ў адзін прыём адначасова з узнікненнем жыцця на паселішчы ў канцы X — пачатку XI ст. Ядро вала з гліны, знешні схіл быў забрукаваны каменнем.
Гарадзішча належыць да тыпу ўмацаванняў, узведзеных незалежна ад рэльефу мясцовасці і, відаць, з’яўлялася адным з найбольш паўночных абарончых аунктаў Чорнай Русі на мяжы з літоўскімі землямі. Гарадзішча спыніла існаванне ў выніку варожага нашэсця. Магчыма, гэта звязана з паходам на Літву шматлікай мангольскай раці цемніка Батыя ў 1258 — 1259 гг. Пасля пагрому XIII ст. жыццё на гарадзішчы спынілася аж да XVI ст.
За 200 м на поўначы ад вёскі і за 300 м на поўдзень ад гарадзішча — 2 курганныя могільнікі (5 і 4 насыпаў).

== Літаратура ==
Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор арх

Шыфр : 413В000635
Датаванне : X–XIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Кульбачына
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты