Шыфр : 613Г000230
Датаванне : XIX стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Лагойская_ткацкая_фабрыка

Лагойская ткацкая фабрыка, Лагойская палатняна-папяровая мануфактура — былое прыватнаўладальніцкае прадпрыемства па вытворчасці тканін ў мястэчку Лагойск. Дзейнічала ў 1837—1856 гг.Знаходзіцца ў цэнтры горада, на рагу гістарычных Плешчаніцкай і Мікольскай вуліц (зараз — вуліца Савецкая, 9).
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як адзін з фрагментаў сядзібы Тышкевічаў.

== Гісторыя ==
У 1837 годзе Канстанцін Тышкевіч заснаваў у Лагойску прадпрыемства па вытворчасці тканін, якое працавала да 1856 года. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі.
У справаздачы мінскага губернатара за 1842 г. адзначаецца, што палатняная фабрыка ў мястэчку Лагойск вырабляе тавару на 5770 рублёў у год, які знаходзіць збыт часткова на тэрыторыі губерні, часткова — пастаўляецца ў Рыгу, адкуль, магчама, ішла далей на экспарт.

У краязнаўчым нарысе Паўла Шпілеўскага «Падарожжа па Палессі і беларускім краі», упершыню надрукаваным у Санкт-Пецярбургу ў славутым часопісе «Современник» («Сучаснік») у 1853—1855 гг., гэта прадпрыемства апісваецца так:

У 1859 г. мела 12 станкоў і 2 машыны. Тканіны выпускаліся як грубыя, так і найтанчэйшыя, што сведчыць аб высокім узроўні якасці. Выпускала да 50 і больш тысячаў аршынаў палатна рознага колеру і ўзору.
Акрамя іншаземцаў, запрошаных з Германіі, на фабрыцы працавала 80 мужчын і 5 жанчын.
Пазней у будынку фабрыкі месцілася яўрэйская, а пасля беларуская школа. У цяперашні час прыстасаваны пад жылы дом.

== Архітэктура ==
Фабрыка пабудавана ў стылі класіцызму з брусавага дрэва на высокім мураваным падмурку, даўжынёю 37, шырынёй 11 аршын. Дах гонтавы. Пабудова ў плане Г-падобная. Асноўны аб’ём — аднапавярховы, бакавы — двухпавярховы з верандай. Закот веранды аздоблены разным узорам.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 1-я. — Мн.: 2003.
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 2-я. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 488 с.
Шпілеўскі П. Падарожжа па Палессі і Беларускім Краі. Мінск, 1993 (перавыдадзена ў 2003).
Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 91.

Шыфр : 613Г000230
Датаванне : XIX стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Лагойская_ткацкая_фабрыка
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты