Шыфр : 413В000447
Датаванне : 4–2-е тысячагоддзі да н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Елісееўскі_Лаўрышаўскі_мужчынскі_манастыр

Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр — мужчынскі манастыр у Навагрудскай і Слонімскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, самы старадаўні па часе заснавання дзеючы мужчынскі манастыр Беларусі. Першы з беларускіх манастыроў, які, паводле гісторыка-дакументальных звестак, называлі лаўрай.

== Месцазнаходжанне ==
Размешчаны каля р. Нёман, паблізу в. Гнесічы (Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць). Манастырскае падвор’е знаходзіцца ў суседняй в. Лаўрышава, ля рэчкі Валоўкі — левага прытоку Нёмана.
Пошукі першапачатковага месцазнаходжання манастыра праводзілі М. А. Ткачоў у 1971 г., і А. М. Кушнярэвіч у 1988 г. у 4 км ад Лаўрышава, насупраць в. Гнесічы, на пясчанай дзюне, на правым беразе р. Нёман (урочышча Нязвішча). Аднак слядоў манастыра там не выяўлена. Легенда аб яго першапачатковым знаходжанні тут, магчыма, звязана з выдатным рэльефным становішчам пагорка — найвышэйшага пункта ў ваколіцы, даволі прыкметнага на шырокім і нізкім поплаве р. Нёман (шырыня каля 1,5—2 км). Але існаванне тут буйнога манастыра уяўляецца немагчымым з-за рэгулярных паводак, падчас якіх пагорак з усіх бакоў абкружаецца вадой.
Паштовы адрас: в. Гнесічы, п/а Лаўрышава, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл., 231427.
Праезд аўтобусам: з аўтобуснага вакзалу Навагрудак да прыпынкаў Лаўрышава, Гнесічы.

== Расклад багаслужэнняў ==
Па будзённых днях, калі напярэдадні (пачатак у 18 гадзін) здзяйсняліся багаслужэнні ўсядзённыя, славаслоўныя альбо паліелейныя, то ранішняе багаслужэнне ў манастыры пачынаецца ў 6 гадзін і працягваецца да 9 гадзін.
Вячэрняе багаслужэнне (напярэдадні) пачынаецца ў 18 гадзін, працягваецца да 20:20 — 20:40, пасля чаго здзяйсняецца хрэсны ход вакол манастыра.
Калі напярэдадні (пачатак у 18 гадзін) здзяйснялася ўсяночнае трыванне, то ранішняе багаслужэнне ў храме манастыра пачынаецца ў 6 гадзін 30 хвілін, працягваецца да 9 гадзін.
Па святочных (у тым ліку ў нядзелю) непрацоўных днях ранішняе багаслужэнне пачынаецца ў 7:30 (нядзеля) ці ў 7:47, працягваецца да 10:50.
Кожную сераду ў 16 гадзін (за выключэннем перыяду Вялікага посту) у Свята-Успенскім храме в. Лаўрышава здзяйсняецца акафіст іконе Божай Маці “Неўпеваемая чаша”. Гэты малітоўны зварот да Багародзіцы здзяйсняецца за сроднікаў, якія знаходзяцца ў алкагольнай, наркатычнай ці іншай залежнасці.

== Гісторыя ==

=== Заснаванне манастыра ===

Паводле Іпацьеўскага летапісу, манастыр заснаваў сын вялікага князя літоўскага Міндоўга — Войшалк (у інацтве Лаўрыш або Лаўрын, вялікі князь літоўскі ў 1264—1267). Перад тым ён прыняў пострыг і 3 гады жыў у Паланінскім манастыры (Галіцка-Валынскае княства), адтуль выправіўся да Святой Гары ў Грэцыю, але не змог дайсці з-з

Шыфр : 413В000447
Датаванне : 4–2-е тысячагоддзі да н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Елісееўскі_Лаўрышаўскі_мужчынскі_манастыр
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings