Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 313В000763
Датаванне : X–XIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ліпнікі_(курганны_могільнік)

Ліпнікі — курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча каля вёскі Ліпнікі Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

== Апісанне ==
Уяўляе сабой 16 насыпаў дыяметрам 6—12 м, вышынёй 0,8—2 м. Насыпы здзірванелі, каля іх асноў прасочаны раўкі. Могільнік складаецца з дзвюх груп: у першай 14 паўсферычных насыпаў, у другой, якая знаходзіцца за 0,1 км на паўднёвы усход ад першай, 2 насыпы. Курганы часткова пашкоджаны скарбашукальнікамі.
Курганны могільнік каля в. Ліпнікі выявіла і абследавала ў 1981 годзе Н. М. Дубіцкая. Сведкі атрыманы ад мясцовага насельніцтва, сярод якога курганы вядомы як «Шведскія могілкі». Раскопкі не праводзіліся.

== Зноскі ==

Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 313В000763
Датаванне : X–XIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ліпнікі_(курганны_могільнік)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.