Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000243
Датаванне : IX–XII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Лісна_(археалагічныя_помнікі)

Лісна — археалагічныя помнікі каля вёскі Лісна Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

== Паселішча ==
Паселішча ў паўднёва-заходняй частцы вёскі, уздоўж берагоў р. Свольна. Выявіў у 2005 і ў 2006—2007 гадах даследаваў 260 м² М. В. Клімаў. Плошча 3,2 га. Культурны пласт 0,3—1,2 м. Знойдзены фрагменты посуду — ляпнога VI—VIII стст. і кругавога X—XVIII стст., рыбалоўныя снасці (гліняныя грузілы, жалезныя кручкі і васці); патэльня, жалезная вузкалязовая сякера, ледаходныя шыпы, цвікі і інш. Найбольшая колькасць знаходак адносіцца да X—XVIII стст. Аб высокім сацыяльным статусе паселішча сведчаць шкляныя бранзалеты, шыферныя прасліцы, зброя, ключы, дружынная насавая гарнітура. На адным з шыферных прасліц маюцца графіці, блізкія да скандынаўскіх рун. Магчыма, у X—XI стст. паселішча выконвала функцыю пагоста. У пазнейшы перыяд звязваецца з цэнтрам воласці Лісна, вядомым па дакументах XVI ст.
У культурным пласце выяўлены матэрыялы неаліту і бронзавага веку: крамянёвыя пласціны, наканечнік стралы паўночнабеларускай культуры, ляпны керамічны посуд нарвенскай культуры.

== Курганны могільнік ==

Могільнік знаходзіцца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі. 35 паўсферычных насыпаў вышынёй 0,3—0,7 м, дыяметрам 5-6 м. Выявіў у 1930 годзе В. Глацёнак, у 1975 годзе З. М. Сяргеева раскапала 6 курганоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў падкурганных ямах, пахаванні адзіночныя і парныя галавою на захад. Інвентар — бронзавыя скроневыя бранзалетападобныя кольцы з завязанымі канцамі, гладкія, вітыя і пласціністыя бранзалеты са штампаваным арнаментам, бронзавы ланцужок, рэшткі шаўковай тканіны з залатым шыццём. Могільнік датуецца X—XII ст, належыў крывічам.

== Літаратура ==
Дучыц, Л. У. Курганны могільнік (в. Лісна) / Л. У. Дучыц // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 170.
Дучыц, Л. У., Клімаў, М. В. Лісна / Л. У. Дучыц, М. В. Клімаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 20—21. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Клімаў, М. В. Аб фарміраванні Ліснянскай воласці ў Полацкім княстве / М. В. Клімаў // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (24―25 кастрычніка 2007 г.) / [укладальнік Т. А. Джумантаева]. — Полацк, 2009. — С. 287—294.
Клімаў, М. В. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Віцебскай вобласці // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — № 23. — С.
Памятники геологии // Верхнедвинский край / авт.-сост. О. В. Молодечкин; фото В. Л. Соловьева. — Верхнедвинск : О. В. Молодечкин, 2005. — С. 14.
Сергеева, З. М. О прибалтийских шейных гривнах в древнерусских памятниках X—XIII вв. // Краткие сообщения о докладах и полевых исследованиях Института археологии АН СССР. — 1978. — Вып. 155. — 35—40: ил.
Сергеева, З. М. Раскопки курганов на северо-западе Витебской области // Археологические открытия 1975 года / Институт археологии, Академия наук СССР; [Отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1976. — 602 с., [1] л. ил.: ил. — С. — 425—426.

Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000243
Датаванне : IX–XII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Лісна_(археалагічныя_помнікі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты