Шыфр : 412Г000649
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1783 год, перабудаваны ў 1793, 1842, 1912 гадах
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Лютэранская_кірха_Святога_Іаана_(Гродна)

Лютэра́нская кі́рха Свято́га Іаа́на — дзеючы лютэранскі храм у цэнтральнай частцы Гродна (прадмесце Гарадніца).

== Гісторыя ==

Афіцыйнай датай заснавання кірхі ў Гродне лічыцца 1793 г., калі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў будынак нямецкай суполцы. Пад кірху быў прыстасаваны будынак сталовай для галандскіх і нямецкіх рамеснікаў, якіх запрасіў у Гродна гродзенскі староста Антоні Тызенгаўз. З прычыны таго, што прыхаджане кірхі былі ў бальшыні ўраджэнцамі Германіі, набажэнства спачатку вялося на нямецкай мове. Вуліца вакол храма атрымала назву «Кірхавая», у 1843 г. кірха была дабудаваная. У 1873 г. склаўся канчатковы выгляд кірхі, таксама на вежы быў усталяваны гадзіннік. У 1912 г. храм значна перабудавалі.
Кірха дзейнічала ў Гродне да 1944 г. Пасля Другой сусветнай вайны тут знаходзіўся архіў. У 1995 годзе кірху імя Святога Іаана ў Гродне вярнулі Евангельска-лютэранскай царкве. На чэрвень 2012 года абшчына адзінага ў Беларусі дзейнага лютэранскага храма налічвала 50 чалавек. У 2012 годзе пасол Германіі ў Беларусі Крыстаф Вайль наведаў кірху ў Гродне, пасля чаго Федэральны ўрад Германіі вылучыў 120 000 еўра на адбудову храма.
У снежні 2013 года пачалася рэканструкцыя кірхі, якая скончылася ў 2015 годзе. Адноўлены першапачатковы выгляд кірхі, у тым ліку рэканструяваны 12-метровы шпіль і 10 крыжоў у экстэр’еры храма.

== Архітэктура ==

Аднанефавая аднавежавая пабудова з пяціграннай апсідай і сакрысціямі. Галоўны фасад мае сіметрычную, выцягнутую па вертыкалі дынамічную кампазіцыю. Квадратная ў плане высокая манументальная вежа-званіца выступае з асноўнага аб’ёму. Галоўны ўваход (праз вежу) аформлены вялікім стральчатым парталам, над ім — акно-«ружа». Інтэр’ер храма мае выцягнутую па падоўжнай восі сіметрычную кампазіцыю. Асноўны прамавугольны ў плане аб’ём перакрыты арыгінальным паводле формы фігурным скляпеннем. Захаваліся два аўтэнтычныя вітражы за алтаром, арнамент якіх выкладзены ў форме лютэранскага сімвала: ружы, унутры якой знаходзіцца сэрца з крыжам. Таксама захаваліся кованая купель, звон і гадзіннік на галоўнай вежы. Арган і іншыя рэчы канфіскаваныя за савецкім часам для філармоніі і ўладкавання партыйных кабінетаў.
Побач з кірхай месціліся і евангелічныя могілкі з капліцай (1793—1936). У доме № 3а ў 1912 г. быў дом пастара і лютэранская школа на другім паверсе.

Лютэранская кірха да рэстаўрацыі

== Зноскі ==

Шыфр : 412Г000649
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1783 год, перабудаваны ў 1793, 1842, 1912 гадах
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Лютэранская_кірха_Святога_Іаана_(Гродна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.