
Катэгорыя :
Культавыя збудаванні / Пратэстанцкі храм
Тып :
культавы будынак / храм
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Шыфр : 213Г000615
Архітэктурны стыль : псеўдаготыка
Датаванне : 1888
Былая лютэранская кірха па вул.Ніжне-Пакроўскай, 11. Узведзены з чырвонай цэглы ў 1888 г. Цяпер Краязнаўчы музей Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Архітэктура
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак.Вонкавыя сцены не атынкаваныя. Асноўны аб’ем акцэнтаваны вежай са спічакам. З паўночнага, заходняга і ўсходняга бакоў узведзены прыбудовы. У якасці архітэктурнага аздаблення выкарыстаны прыступачныя контрфорсы, пінаклі, аркатурныя паясы. Уваходны праем на галоўным фасадзе вырашаны ў выглядзе стральчатай аркі. Над уваходам размешчана стылізаванае акно-роза, вышэй – здвоеныя стральчатыя аконныя праёмы, запоўненыя вітражамі.
Катэгорыя :
Культавыя збудаванні / Пратэстанцкі храм
Тып :
культавы будынак / храм
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Шыфр : 213Г000615
Архітэктурны стыль : псеўдаготыка
Датаванне : 1888

