Шыфр : 313В000797
Датаванне : 12–2 тысячагоддзі да н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ломыш_(археалагічныя_помнікі)

Ломыш — археалагічныя помнікі: паселішчы ранняга і сярэдняга неаліту каля в. Ломыш (Хойніцкі раён, Гомельская вобласць).

== Паселішча—1 ==
Знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на паўднёва-заходнім схіле вялікага пясчанага ўзгорка. Вышыня над поплавам р. Прыпяць 3—4 м. Выявілі ў 1960 годзе У. Ф. Ісаенка і А. П. Гарчанка, даследаваў у 1961—1963 гадах і ў 1973 годзе У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт 0,1—0,2 м, прасочаны на працягу каля 400 м. Знойдзены 42 крамянёвыя прылады працы, 220 апрацаваных крамянёў, 140 фрагментаў 8—9 ляпных гаршкоў.

== Паселішча—2 ==

Знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на пясчаным астанцы тэрасы, што з захаду абмежаваны поплавам р. Прыпяць. Выявіў у 1962 годзе і даследаваў у 1963 і 1972 гадах У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт працягласцю 90 м. Знойдзена 49 крамянёвых прылад працы, 250 апрацаваных крамянёў, 110 абломкаў 7—8 неалітычных гаршкоў.

== Літаратура ==
Ісаенка, У. Ф. Ломыш / У. Ф. Ісаенка // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; [Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 373. — 702 с.: іл., каляр. іл. — ISBN 5-85700-077-7.
Ісаенка, У. Ф. Ломыш // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — С. 24. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
Исаенко, В. Ф. Археологическая карта Белоруссии / В. Ф. Исаенко; Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Института истории Академии наук Белорусской ССР; Под редакцией Ф. В. Борисевича. Выпуск 3: Памятники бронзового века. — Мн.: «Полымя», 1976. — С. 97. — 149, [2] с.: ил., табл. — 1 500 экз.
Исаенко, В. Ф. Неолит Припятского Полесья / В. Ф. Исаенко; Академия наук БССР, Институт истории; [Редактор Д. Я. Телегин]. — Минск: Наука и техника, 1976. — 128 с., 2 отд. л. черт.

Шыфр : 313В000797
Датаванне : 12–2 тысячагоддзі да н.э.
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Ломыш_(археалагічныя_помнікі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.