Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000597
Датаванне : IX–XIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Лынтупы_(курганны_могільнік)

Лынтупы — курганны могільнік у гарадскім пасёлку Лынтупы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў лесе за 2,5 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка.

== Апісанне ==
Цягнуцца яны нешырокай паласой па ўзвышшы ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. У наш час налічваецца крыху больш за 70 курганоў дыяметрам 5-17 м, вышынёй 0,4-1,7 м. Найбольш буйныя знаходзяцца ў цэнтральнай і паўночна-заходняй частках могільніка. Каля большасці насыпаў ёсць кругавыя раўкі з перамычкамі. Абследавалі ў канцы XIX стагоддзя Д. І. Даўгяла, у 1894 годзе Ф. В. Пакроўскі. Курганы датуюцца X—XIII стагоддзямі, належалі балтам.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 317—331.
Помнікі археалогіі // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 41-44.
Пракаповіч, І. М. Ваколіцы Паставаў: помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак / І. М. Пракаповіч. — Паставы : «Сумежжа», 2004. — 60 с. : іл.

Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000597
Датаванне : IX–XIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Лынтупы_(курганны_могільнік)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты