Месца : Мінск
Шыфр : 711Д000049
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1795 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Мадэрнавая_капліца_(Кальварыйскія_могілкі)

Капліца — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная злева ад касцёла Узвіжання Святога Крыжа, побач з капліцай-пахавальняй Паўла Равы. Пабудавана ў пачатку XX ст. як пахавальня.

== Архітэктура ==

Помнік архітэктуры мадэрна. Цагляная капліца вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам з асіметрычна высунутым бакавым рызалітам; накрыта перакрыжаванымі паўвальмавымі дахамі. Прамавугольныя плоскасці фасадаў завершаны трапецападобнымі шчытамі над такой жа формы бакавымі аконнымі праёмамі і перспектыўным уваходным парталам. Рысы мадэрна прасочваюцца ў крыжовых пераплётах вокнаў і філёнгавай крапоўцы 2-створкавых дзвярэй.

== Літаратура ==
Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 224-225. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Месца : Мінск
Шыфр : 711Д000049
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1795 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Мадэрнавая_капліца_(Кальварыйскія_могілкі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты