
Магілёўскі абласны драматычны тэатр — старэйшы тэатр горада Магілёва і вобласці. Заснаваны ў 1888 годзе.
== Гісторыя ==
Тэатр быў створаны ў Магілёве ў 1954 годзе на базе пераведзенага ў Магілёў Пінскага абласнога драматычнага тэатра. Прэм’ерай новага тэатра стала «Гісторыя аднаго кахання» К. Сіманава.
З 2006 года дзякуючы дырэктару тэатра А. Новікаву, у Магілёве праходзіць Міжнародны моладзевы тэатральны форум «M.@rt.контакт».
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага здушэння акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, супрацоўнікі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра выступілі з адкрытым зваротам, у якім асудзілі беспрэцэдэнтны ціск дзяржаўных органаў на грамадзянскую супольнасць. 26 падпісантаў звароту патрабавалі не дапускаць закрыцця тэатраў праз палітычныя погляды іх работнікаў, як здарылася з Купалаўскім тэатрам, спыніць гвалт з боку сілавых органаў, а таксама шантаж работнікаў з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў, напрыклад, ціск на работнікаў Магілёўскага мастацкага музея, правесці новыя дэмакратычныя і празрыстыя выбары, заклікалі дзяржаўныя СМІ спыніць скажэнне інфармацыі пра падзеі, якія адбываюцца ў грамадстве.
25 лістапада 2020 года Магілёўскае абласное ўпраўленне культуры звольніла дырэктара тэатра Андрэя Новікава, які адмовіўся пакараць супрацоўнікаў тэатра, якія выказаліся супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў.
== Будынак ==
Будынак тэатра па вуліцы Першамайская, 7 — помнік дойлідства псеўдарускага стылю. Тэатр узведзены ў 1886—1888 гадах у цэнтры горада паводле праекта архітэктара П. Камбурава і інжынера У. Мільяноўскага.
У 1992—2001 гадах будынак знаходзіўся на рэканструкцыі. Спектаклі праходзілі ў будынку былога Дома палітасветы, не прыстасаванага для работы прафесійнага тэатра.
== Сучаснасць ==
З 2006 года тэатрам праводзіцца маладзёжны тэатральны форум «М@rt.кантакт».
== Рэпертуар ==
== Кіраўніцтва ==
=== Дырэктары ў розныя гады ===
Ала Паўлаўна Барысава (1986—1995)
Віктар Пятровіч Куржалаў (1995—2000)
Андрэй Фёдаравіч Новікаў (2000—2020)
== Трупа тэатра ==
=== Мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысёры ===
В. Шутаў (1955—1960),
Б. Лур’е (1960—1961)
А. Асанін (1962—1963),
В. Валадарскі (1964—1970),
Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч (1970—1975),
Юрый Міроненка (1976—1978),
Я. Велкоў (1978—1981)
Валерый Васільевіч Маслюк (1981—1983)
Салаўёў (1984)
Аляксандр Дольнікаў (1984—1987)
Андрэй Эдуардавіч Гузій (1989—1990)
Ігар Кузьміч Перапёлкін (1991—1993)
Ала Паўлаўна Барысава (1993—1995)
Віктар Пятровіч Куржалаў (1995—2000)
Уладзімір Аляксеевіч Пятровіч (2004—2006)
Кацярына Аверкава (2010—2012)
Саўліўс Варнас (з 2014)
== Цікавыя факты ==
Спектакль «Аднакласнікі» Юліі Чарняўскай (рэжысёр К