Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1902
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Магілёўскі_чыгуначны_вакзал

Магілёўскі чыгуначны вакзал — помнік архітэктуры позняга класіцызму, размешчаны на Першамайскай вуліцы горада Магілёва.
Пабудаваны ў 1902 г. з цэглы. Па прынятай у тыя гады 6-ці класнай класіфікацыі станцый магілёўская была другога класа. Па традыцыі аб прыбыцці цягніка паведамлялі адным ударам станцыйнага звона, а калі адыходзіў — два разы. Гук быў густы і працяжны.
Рэканструяваны пасля Вялікай Айчыннай вайны, часткова зменены ўнутраная планіроўка і знешні выгляд.
Урачыстае адкрыццё цалкам адрамантаванага і адрэстаўрыраванага галоўнага будынка адбылося 16 мая 2003 г. Зараз тут размяшчаюцца дзве залы чакання з крэсламі, кафэ, цырульня, медпункт, аптэчны і газетны кіёскі. Звонку будынку вернуты першапачатковы выгляд. Адразу на пероне ўсталявана скульптура станцыйнага наглядчыка ў поўны чалавечы рост.

== Архітэктура ==

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 невялікімі прыбудовамі па тарцах. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны рызалітам, дзе знаходзіцца галаўны ўваход, прарэзаны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Прасценкі паміж імі дэкарыраваны руставанымі пілястрамі. У бакавых прыбудовах аконныя праёмы прамавугольныя. Сцены завершаны прафіляваным карнізам з сухарыкамі. У асноўным аб’ёме дамінуе вялікі васьмігранны светлавы барабан, завершаны невысокай чатырохграннай вежай. У інтэр’еры ў цэнтры размешчаны двухсветлавы васьмігранны вестыбюль, да абодвух бакоў якога далучаюцца службовыя і адміністрацыйныя памяшканні.

== Кёр’ёзы ==
Цікавым фактам з’яўляецца тое, што надпіс з назвай горада на фасадзе выкананы з парушэннем норм беларускай мовы: «МАГІЛЕЎ» замест «МАГІЛЁЎ». Пры звароце да кіраўніцтва Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, яно матывавала гэту сітуацыю мэтамі непашкоджання фасада будынка пры ўсталяванні надпісу (2002 г.), які з’яўляецца гістарычным помнікам, але паабяцала знайсці тэхнічнае рашэнне і ўсталяваць кропкі над літарай «Е» у хуткім часе (2015 г.).

== Гл. таксама ==
Магілёў 1-на-Дняпры — станцыя

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 472. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1902
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Магілёўскі_чыгуначны_вакзал
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.