
Мемарыяльная капліца — капліца каля вёскі Салтанаўка Магілёўскага раёна. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, каля шашы Магілёў — Бабруйск.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1912 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара Канстанціна Міхайлава і скульптара Пятра Яцыны. Пастаўлена як мемарыяльны помнік на месцы бітвы пад Салтанаўкай
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Цаглянае, квадратнае ў плане збудаванне, мае цэнтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, завершаную высокім шатром. Фасады аформлены паўкалонамі тасканскага ордара, апяразаны антаблементам, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Вузкія крыжападобныя аконныя праёмы размешчаны ў паўцыркульных нішах. Нізкі цокаль выступае за плоскасць сцен.
== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 427
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 295
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Міцянін А. А. Салтанаўская мемарыяльная капліца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 116. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).