Шыфр : 411Г000319
Архітэктурны стыль : рэнесансная архітэктура
Датаванне : 1605
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Мікалая_(Кіеў)

Касцёл Св. Мікалая ў Міры — помнік архітэктуры барока з рысамі рэнесансу і элементамі абарончага дойлідства. Касцёл фундаваны Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткам і ўзведзены ў 1599—1605 — праўдападобна, паводле праекту Дж. М. Бернардоні, але без яго ўласнага ўдзелу.

== Гісторыя ==
Першы драўляны касцёл у Міры быў пабудаваны ў пачатку XVI ст. Іллінічамі. Затым на яго месцы Радзівілы пабудавалі ў 1585 г. новы драўляны касцёл Св. Мікалая, асвячоны 18 кастрычніка 1587 г.
У 1599 г. князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка пачаў будаўніцтва мураванага храма. Касцёл пабудаваны ў 1605 годзе, 31 жніўня віленскі біскуп Бенедыкт Война ўрачыста кансэкраваў новазбудаваную святыню (даты адзначаны на мемарыяльнай дошцы ў прытворы). Аўтарства касцёла прыпісваюць архітэктару італьянцу Дж. М. Бернардоні.
У 1604—1609 гг. побач з касцёлам, злева ад уваходнай брамы, была пабудавана двухпавярховая плябанія (будынак разабралі ў 1880). Таксама па фундацыі Радзівіла Сіроткі пры касцёле з XVIII ст. існавалі шпіталь і парафіяльная школа для дзяцей. Будынкі касцёльнага комплексу моцна пацярпелі падчас ваенных дзеянняў 1654-61 гадах і Паўночнай вайны. У 1710 годзе князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька аднавіў касцёл, плябанію, два флігелі, гаспадарчыя пабудовы, заказаў адліць вялікі звон «Караль» у гонар перамогі над шведамі.

У 1845 г. праведзены рамонт касцёла на ганарары, сабраныя ў выніку аб’яўленай у 1846 г. У. Сыракомлем агульнапольскай акцыі перакладу лацінскіх паэтаў на польскую мову.
Пасля паўстання 1863—1864 гг. касцёл быў закрыты, 7 кастрычніка 1865 г. пераасвячоны ў праваслаўную царкву Св. Мікалая. У 1876 г. пад час рамонту перакрыты жалезам ніжні ярус храма. У 1888 г. заменены ўвесь астатні драўляны дах на жалезны, пры гэтым зменены яго выгляд адпаведна праваслаўнаму канону з уладкаваннем драўлянага купала над алтарнай часткай. Новы драўляны дом багадзельні быў пабудаваны ў 1893 г.
У 1914 г. мірскія католікі вырашылі будаваць новы каменны касцёл, быў нават зроблены праект. Аднак Першая сусветная вайна перашкодзіла распачаць будаўніцтва, а ў хуткім часе палітычнае становішча ў дзяржаве цалкам змянілася і парафіянам была вернута іх старажытная святыня — касцёл св. Мікалая. Цяпер касцёльную вежу зноў завяршыў вастраверхі шацёр. Да 1920-х гадах мірская парафія ўваходзіла ў склад Навагрудскага дэканата. З утварэннем у 1925 Сталовіцкага дэканата Пінскай дыяцэзіі мірская парафія не толькі ўвайшла ў яго склад, але і была прызначана цэнтрам дэканата.
Касцёл дзейнічаў да 1940-х гадоў. З надыходам савецкай улады каталіцкія святыні Міра былі зачынены, касцёл у занядбаным стане прастаяў дзесяцігоддзі. За гэты перыяд былі разбураны два верхнія ярусы вежы, дзве бакавыя круглыя вежачкі. У 1970-я гады касцёл атрымаў статус помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння, распачалася рэстаўрацыя святыні. У 1990 г. касцёл вернуты вернікам, вядуцца рэстаўрацыйныя работы.

== Архітэктура ==

=== Касцёл ===
Паводле інвентароў 1719, 1721, 1732 гг. касцёл меў адну вежу на галоўным фасадзе. Да ўвахода ў касцёл вёў мураваны ганак. Уваходныя дзверы былі вялікія двайныя з «форткай». Бабінец асвятляўся праз два акны. З бабінца ў касцёл вялі дзверы сталярскай работы. Падлога ў касцёле была цагляная, часткова выкладзена мармуровымі плітамі. Над сакрысціяй знаходзілася на другім паверсе фундатарскае ложа. Усіх акон налічвалася 13, верхнія вокны мелі алавяную аправу. З абодвух бакоў касцёла размяшчаліся капліцы. У іх налічвалася акон малых акруглых 10. Пад хорамі з левага боку, над дзвярамі быў умураваны ў сцяну мармуровы камень з датай асвячэння храма. Касцёл, апрача капліц, быў накрыты дахоўкай.

Зараз касцёл уяўляе сабой мураваную трохнефную трохвежавую базіліку. Цэнтральны неф з паўкруглым прэсбітэрыем завяршаецца на галоўным фасадзе вялікай квадратнай у плане чатырох’яруснай вежай з шатровым дахам. Вежа падзялялася прафіляванымі карнізамі на ярусы, аздобленыя глыбокімі нішамі. Бакавыя нефы на галоўным фасадзе завершаны круглымі ў плане вежачкамі з вітымі ўсходамі, з боку алтарнай часткі — закругленымі ў плане сакрысціямі, абапал якіх — больш высокія гранёныя аб’ёмы, што нагадваюць трансепт. Бакавыя фасады, пазбаўленыя дэкору, прарэзаныя высокімі аконнымі праёмамі з паўцыркульным завяршэннем. Дзверы аздобленыя мастацкай акоўкай.

=== Інтэр’ер касцёла ===

Унутры цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным з распалубкай, бакавыя — крыжовымі скляпеннямі. На другім ярусе вежы хоры для аргана. Пад апсідай была размешчана прасторная скляпеністая крыпта, у якой знаходзілася каля 30 пахаванняў (у 1866 г. крыпта закапана).
У XVIII ст. унутраную прастору ўпрыгожвалі 9 алтароў. У галоўным (першы алтар фундаваў сам Радзівіл Сіротка; быў скончаны ў кастрычніку 1604 г.) трох’ярусным алтары «сталярскай работы» над вялікім абразом Нараджэння Пана знаходзіўся абраз Трох Каралёў (Аб’яўлення Пана), завяршаў кампазіцыю абраз Абразання Пана; пры гэтым на кожнам ярусе была ўсталявана пара фігур святых. У левай наве былі ўсталяваны алтары Найсвяцейшай Тройцы і Перамянення Пана, у правай — брацкі алтар св. Казіміра і алтар Маці Божай Беззаганнай (з вотумамі). Яшчэ 4 алтары — Укрыжавання, св. Антонія, Езуса Антокальскага (усе тры з вотумамі) і св. Яна Непамука — стаялі «пры філярах».
У XIХ ст. кампазіцыя алтароў змянілася (ужо ў 1783 г. 4 алтары былі апісаны як «разваленыя і годныя больш да спалення, чым для апісання») — іх стала 5, і ўсе яны цяпер былі двух’яруснымі. У галоўны алтар была перанесена фігура Езуса Антокальскаг

Шыфр : 411Г000319
Архітэктурны стыль : рэнесансная архітэктура
Датаванне : 1605
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Мікалая_(Кіеў)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings