Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000160
Архітэктурны стыль : Сталінская архітэктура
Датаванне : 1958
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Мінск

Праспект Незалежнасці — галоўная магістраль Мінска, вядзе ад яго цэнтра на паўночны ўсход. Даўжыня праспекта — каля 15 км.

== Гісторыя ==
Галоўная магістральная вуліца Мінска, пракладзеная яшчэ ў сярэдзіне XVI стагоддзя, як участак Маскоўска-Венскага паштовага тракту, была перапланавана пры З. Я. Карнееве (першы грамадзянскі губернатар Мінска і Мінскай губерні) і названая ў яго гонар Захар’еўскай.
Пазней яна была пераназвана ў Савецкую.
Праспект таксама ўключаў Барысаўскі тракт (у 1937 пераназваны ў Пушкінскую вуліцу). Падчас акупацыі назва была Хаўптштрасэ.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны горад быў практычна цалкам разбураны (напрыклад, на вуліцы Савецкай ацалелі толькі 10 дамоў). Было прынята рашэнне аб карэннай рэканструкцыі горада, у тым ліку да 1952 года быў спраектаваны праспект Сталіна, які праходзіў па больш шырокай і выпрастаннай трасе. У 1961 г. ён быў перайменаваны ў Ленінскі праспект.
У 1991 годзе пасля атрымання незалежнасці праспект быў пераназваны ў праспект Францыска Скарыны, у 2005 годзе — у праспект Незалежнасці.

== Забудова ==
Па характары планіроўкі і забудовы праспект Незалежнасці дзеліцца на 3 часткі:

1-я (цэнтральная) — ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі;
2-я — ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна;
3-я — ад плошчы Калініна да ўезду ў горад з боку Маскоўскай шашы.

=== 1-ая частка ===
1-ю частку, даўжыня якой каля 3 км, адкрываюць два будынкі: атэль «Мінск» — злева і Мінскі паштамт — справа. У гэтай частцы шырыня праспекта — 48 м. Суадносіны вышыні будынкаў і шырыні праспекта — 1:2, якія ствараюць уражанне прасторы, святла і некаторай параднасці, ствараюць цэласны характар забудовы. Тут усе будынкі ўзяты пад адзін карніз. Праспект добра ўпісаны ў прыроднае асяроддзе ракі Свіслач.
Будаўніцтва на цэнтральным участку праспекта Незалежнасці вялося ў дзве чаргі:

1940—1950-я гады — ад плошчы Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы;
1950—1960-я гады — ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.Забудовай кіравалі архітэктары М. Паруснікаў і М. Баршч.
Пры будаўніцтве большасці жылых дамоў, размешчаных на гэтай частцы праспекта, выкарыстана адна серыя тыпавых секцый № 7 (распрацоўка маскоўскага інстытута «Горстройпроект», архітэктар З. Кавікаў), з прычыны чаго дасягнута мастацкае адзінства забудовы.

№ 4 — шасціпавярховы галоўны корпус БДУ (1962, архітэктары М. Бакланаў, А. Духан, інжынер Н. Мароз).
№ 11 — шасціпавярховы будынак гасцініцы «Мінск» (1958, архіт. Г. Баданаў; 1969, архіт. Г. Сысоеў, Дз. Кудраўцаў, С. Мусінскі). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000160
№ 12 (вул. Валадарскага) — пяціпавярховы жылы дом (1952, архіт. Л. Баталаў). У доме выдавалі кватэры навукоўцам, выкладчыкам вышэйшай школы, пісьменнікам. Сярод жыхароў дома — прэзідэнт Акадэміі навук БССР Васіль Купрэвіч, пісьменнікі Міхась Лынькоў, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000161
№ 22 (вуліца Леніна, 7; вуліца Энгельса, 10) — пяціпавярховы жылы дом (1949—1954, архіт. М. Паруснікаў). У будынку размяшчаецца ўваход на станцыі метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000170
№ 23 (вуліца Леніна, 5; вуліца Энгельса, 8) — пяціпавярховы жылы дом (1949—1954, архіт. М. Паруснікаў). У будынку размяшчаюцца універсам «Цэнтральны», першы ў горадзе рэстаран McDonald’s, уваход на станцыі метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». 11 красавіка 2012 года, у гадавіну тэракта ў Мінскім метро, на ўваходзе на станцыі ўстаноўлены мемарыяльны знак «Рака памяці» скульптара Канстанціна Селіханава. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000171

=== 2-я частка ===
На ўчастку праспекта Незалежнасці ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна разам з даваеннымі будынкамі (1937—1941 гады, архітэктары А. Брэгман, Г. Якушка) узведзены новыя жылыя будынкі (1952—1958 гады, архітэктары М. Баршч, Л. Аранаускас, А. Духан, С. Баткоўскі, Н. Макляцова, Н. Шпігельман). Вядучую ролю на гэтым участку і ў структуры горада адыгрывае плошча Якуба Коласа
№ 39 (праспект Машэрава, 1) — жылы дом (архітэктар А. П. Брэгман).
№ 48 — пяціпавярховы жылы дом (архітэктар А. Духан).
№ 52 (бульвар Мулявіна) — пяціпавярховы жылы дом з крамай «Сталічны» на пл. Я. Коласа (архітэктар В. Ладыгіна).
№ 55 — чатырохпавярховы жылы дом (архітэктар М. Дабужская).
комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (галоўны корпус пабудаваны ў 1932 годзе, архітэктар Г. Лаўроў, у 1950—1980-я гады комплекс рэканструяваўся і дабудоўваўся).
№ 62 — Мінскі радыётэхнічны каледж.
комплекс будынкаў першай клінічнай бальніцы (1929—1931 гады, архітэктар Г. Лаўроў, у 1970—1980-я гады рэканструявана).
№ 64 корпус 13 — Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер. У наш час праведзена рэканструкцыя карпусоў дыспансера («Мінскпраект», архітэктары В. В. Руцкі, Т. А. Ляпёшкіна, канструктар Д. Кірэй).
№ 61 — інтэрнат № 4 БНТУ (архітэктары С. Бяляеў, С. Мусінскі, Г. Сысоеў).
комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1932—1939 гады, архітэктары Г. Лаўроў, І. Лангбард, у 1960—1970-я гады пабудавана некалькі новых карпусоў).№ 73 — кінатэатр «Кастрычнік» (1975 год, архітэктар В. Малышаў).
№ 76 — жылы дом (1964—1965 гады, архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў, В. Марокін). Раней у будынку размяшчаўся магазін «Сінтэтыка» (Дом гандлю «Першамайскі»).
(вуліца Калініна, 1) — жылы дом з магазінам «1000 дробязей» (1962 г., архітэктары Г. Сысоеў, Д. Кудраўцаў).
№ 80 — жылы дом з крамай «Кветкі» (архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў).
№ 81 — будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1953 год, архітэктар Я. Шапіра).
№ 87 — жылы дом (архітэктар М. Драздоў).
№ 89 (завулак Кузьмы Чорнага, 1) — жылы дом з магазінам «Гастраном» (архітэктар М. Драздоў).
№ 91, 93 — жылы дом (архітэктар М. Ліўшыц).

=== 3-я частка ===

№ 84А — былы рэстаран «Свіцязь» (архітэктары Я. Дзятлаў, І. Бі

Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000160
Архітэктурны стыль : Сталінская архітэктура
Датаванне : 1958
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Мінск
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты