Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000010
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1630 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Мінская_гарадская_бальніца

Мінская гарадская бальніца (з 1904 года — Мінская земская бальніца) — колішняя бальніца ў Мінску, размешчаны на Старатраецкай плошчы па адрасе вул. М.Багдановіча, 2. Помнік архітэктуры класіцызму.

== Гісторыя ==
Паводле пісьмовых крыніц, з XV ст. на Траецкай гары ў Мінску існавала драўляная царква. У 1630 г. Марына Вяжэвіч каля царквы заснавала жаночы базыльянскі манастыр. Першапачаткова ўсе пабудовы манастыра былі драўляныя. У 1799—1800 гг. узведзены мураваны манастырскі корпус (архітэктар Ф. Крамер). Аднак у 1809 г. на тэрыторыі манастыра адбыўся пажар, у выніку якога былі пашкоджаны манастырскія пабудовы. Аднаўленне манастыра адбывалася паводле праекта архітэктара М. Чахоўскага.
Дакладная дата закрыцця базыльянскага манастыра на Траецкай гары не вядома, але, відаць, гэта адбылося ў 1835 г. Вядома, што манашкі былі пераселены ў Мядзел. 15 мая 1835 г. быў праведзены вопіс манастырскіх будынкаў і паводле высачайшага распараджэння манастыр з пляцам перададзены Прыказу грамадскай апекі. 22 чэрвеня 1835 г. пасля неабходных рамонтных работ у мураваным двухпавярховым былым манастырскім корпусе размясцілася гарадская бальніца на 40 ложкаў.
Мінская гарадская бальніца была заснавана ў 1799 г. (паводле іншых крыніц, у 1796 г.) і знаходзілася ў падпарадкаванні Прыказа грамадскай апекі. Бальніца размяшчалася ў спецыяльна пабудаваным драўляным будынку на 25 ложкаў па вул. Захар’еўскай (сучасны пр. Незалежнасці) на правым беразе р. Свіслач. У час вайны 1812 г. бальніцы былі нанесены значныя страты. У 1816 г. будынак бальніцы адноўлены, а ў 1835 г., як вышэй адзначана, яна пераведзена ў былы базыльянскі манастыр.
У той перыяд у Прыказа налічвалася некалькі богаўгодных устаноў, якія знаходзіліся ў розных месцах г. Мінска, што ўскладняла іх медыцынскае і гаспадарчае абслугоўванне. Таму ў 1839 г. было вырашана пашырыць бальніцу на Тр

Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000010
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1630 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Мінская_гарадская_бальніца
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.