Шыфр : 410Г000317
Архітэктурны стыль : гатычная архітэктура
Датаванне : ХVІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Мірскі_замак

За́мкава-па́ркавы ко́мплекс «Мір», Мі́рскі за́мак — унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, архітэктурны шэдэўр, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаў Беларусі. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак XVI—XX стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, стаў 1896—1898 гадоў, прыдарожную каплічку, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі, дом упраўляючага. Знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Мір, на правым беразе ракі Міранкі.
Пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя магнатам Юрыем Ільінічам замак стаў першым прыватнаўласніцкім замкам на землях Беларусі. З 1568 года ён належаў князям Радзівілам, у XIX стагоддзі Вітгенштэйнам і Святаполк-Мірскім. Мірскі замак з’яўляецца самым усходнім гатычным збудаваннем, а таксама самым буйным і адзіным некультавым аб’ектам з захаваных нешматлікіх узораў самабытнай беларускай готыкі.
Замак у плане блізкі да квадрата са стараной каля 75 метраў, па вуглах мае пяціпавярховыя вежы вышынёй 25—27 метраў, якія выходзяць за межы сцен. Пятая вежа — шасціпавярховая з уязной брамай.
Помнік удзельнічаў практычна ва ўсіх войнах, якія толькі праносіліся ў свой час па шматпакутнай беларускай зямлі: пачынаючы з руска-польскай 1654—1667 гадоў і да руска-французскай 1812 года, замак не раз бралі ў аблогу і штурмавалі. Быў пашкоджаны ў 1665 і 1706 гадах, пасля адноўлены ў пачатку XVIII стагоддзя. Пасля зноў моцна пашкоджаны ў 1794 годзе, пасля чаго ў канцы XVIII стагоддзя заняпаў. У 1812 годзе пад сценамі замка адбыўся бой паміж французскай кавалерыяй маршала Луі Даву і ар’ергардам 2-й рускай арміі — казацкай конніцай Мацвея Платава.
Мірскі замак для свайго часу быў магутным ваенным збудаваннем, дзе былі прыменены амаль усе вядомыя элементы сярэднявечнай фартыфікацыі і былі ўвасоблены мясцовыя традыцыі замкавага дойлідства. Будавалі яго па праекту таленавітага архітэктара, які, хутчэй за ўсё, быў майстар з народа і валодаў мастацкім густам. Адсутнасць добрых прылад не перашкодзіла дойліду стварыць першакласнае для таго часу ваенна-інжынернае збудаванне і ўпрыгожыць яго разнастайнымі архітэктурнымі дэталямі. Вялікая насычанасць агнявых сродкаў пры ўзаемным перакрыванні сектараў абстрэлу, пастаноўка веж з разлікам вядзення флангавага агню ўздоўж сцен, высокія, стромкія земляныя валы з бастыёнамі па кутах рабілі Мірскі замак першакласным абарончым збудаваннем свайго часу.
На працягу свайго існавання комплекс зведаў не адно аднаўленне і перабудову, аднак дадзеныя працэсы не ўнеслі значных змен у яго аб’емна-планавую і кампазіцыйную сістэмы. Разам з тым, Мірскі замак захаваў свае першапачатковыя стылістычныя элементы часоў готыкі і Рэнесансу, набыўшы пры гэтым новыя ўнікальныя напластаванні, характэрныя стылістыцы барока і рамантызму. Разам з першапачатковымі стылявымі рысамі яны сфарміравалі непаўторнае аблічча замка, дзякуючы якому комплекс стаў у адзін рад з архітэктурнымі помнікамі сусветнай каштоўнасці.
Усе элементы замка складаюць цэласную архітэктурную кампазіцыю, што стварае завершаны вобраз непаўторнага збудавання, якое не мела сабе падобных на землях Прыбалтыкі, Польшчы і Расіі.
Комплекс Мірскага замка і сёння здзіўляе сваёй архітэктурнай гармоніяй, злучнасцю з прыродай, рацыяналізмам і прадуманасцю абарончых збудаванняў, прастатой і лаканізмам форм.

== Гісторыя ==

=== Першыя згадкі пра Мір ===
Першае ўпамінанне Міра адносіцца да 1395 года, калі крыжакі, падтрымліваючы Свідрыгайлу ў яго міжусобіцы супраць Вітаўта, уварваліся на Навагрудчыну, дасягнулі Міра і знішчылі паселішча. У 1434 годзе вялікі князь літоўскі Сігізмунд Кейстутавіч, раздаючы землі сваім прыхільнікам, падарыў Мір Сёмку — гэта значыць Сямёну Гедыголдавічу, які пасля стаў віленскім кашталянам. І хаця ў гэтай грамаце ўпамінаецца ўсяго адна curia (двор) нейкага Дзяміда, археалагічныя матэрыялы пачатку XV ст. сустракаюцца не толькі на тэрыторыі сучаснага мястэчка Мір, але і на другім беразе ракі Міранкі, менавіта на тым месцы, дзе ўзвышаецца цяпер Мірскі замак. Рэшткі выяўленых дазамкавых пабудоў сведчаць аб тым, што яны былі даволі багатымі для свайго часу. Так, у культурным слоі замкавага двара знойдзены рэшткі печы, складзенай з гаршковай кафлі.
Сёмка, паміраючы бяздзетным, адпісаў мірскія ўладанні сваёй названай дачцы Ганне Бутрымаўне. Але Ганна так і не выйшла замуж і памерла маладой. У 1476 г. яна перапісала ўсю маёмасць роднай цётцы — жонцы Сенькі Мілохне, а Мілохна ў сваю чаргу 1490 г. адпісала свае ўладанні сваяку Юрыю Ільінічу, маладому, але даволі заможнаму пану.
Юрый быў сынам Івашкі Ільініча, віцебскага і см

Шыфр : 410Г000317
Архітэктурны стыль : гатычная архітэктура
Датаванне : ХVІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Мірскі_замак
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings