
Катэгорыя :
Прамысловая забудова / Тэхнічныя збудаванні
Тып :
гаспадарчая пабудова / вятрак
Месца :
Мінская вобласць / Пухавіцкі раён
Стан :
Перанесены
Датаванне : 1903—1905
Крыніца : https://dudutki.by/bel/object/1218/
Млын быў пабудаваны ў 1903—1905 гг. братамі Міхаілам Іванавічам і Іванам Іванавічам Паляковымі ў в. Бярозаўка Кармянскага раёна Гомельскай вобласці і адносіцца да збудаванняў шатровага (галандскага тыпу). Яго вышыня 14 метраў, збудаванне 5-ці яруснае.
Пры правядзенні калектывізацыі млын стаў калгасным, а яго гаспадары былі высланы ў Сібір.
Млын працаваў да пачатку 70-х гадоў XX ст., а потым быў у закінутым стане і паступова разбураўся. Паводле ініцыятывы заснавальніка музея «Дудуткі» Яўгена Будзінаса ў чэрвені 1992 года млын быў прывезены на тэрыторыю музея, адноўлены брыгадай цесляроў Віктара Карачуна пад кіраўніцтвам архітэктара Сяргея Сергачова і мастака Барыса Цітовіча.
Катэгорыя :
Прамысловая забудова / Тэхнічныя збудаванні
Тып :
гаспадарчая пабудова / вятрак
Месца :
Мінская вобласць / Пухавіцкі раён
Стан :
Перанесены
Датаванне : 1903—1905
Крыніца : https://dudutki.by/bel/object/1218/