Музей Максіма Багдановіча ў Гродне размешчаны ў мемарыяльным доме па вул. 1-га Мая, 10, пабудаваным у 1888 годзе. У гэтым доме з чэрвеня 1892 па кастрычнік 1896 года разам з бацькамі жыў беларускі паэт. Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме адбылося 6 мая 1965 года.

== Гісторыя ==
У 1982 годзе Упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама выдадзены загад пра адкрыццё ў гэтым доме літаратурнага аддзела Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.
У 1985 годзе распрацаваны тэматыка-экспазіцыйны план і вялося афармленне экспазіцыі літаратурнага аддзела «Максім Багдановіч — класік беларускай літаратуры і яго эпоха». Аўтар экспазіцыі — паэтэса, старшы навуковы супрацоўнік музея Данута Бічэль; мастакі — А. Ступень і В. Кічко.
16 мая 1986 года адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі літаратурнага аддзела. Экспазіцыя размяшчалася ў 4-х пакоях дома (плошчай 56 м²). Наведвальнікі маглі пазнаёміцца з агульным выглядам Гродна канца ХІХ — пачатку ХХ ст., сямейнымі фотаздымкамі і асабістымі рэчамі М. Багдановіча, зборнікам «Вянок» (1913), з дзейнасцю газеты «Наша Ніва», выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца».
Між іншых у стварэнні калекцыі паўдзел

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты