Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Музей-сядзіба_Тадэвуша_Касцюшкі

Мемарыяльны музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі — мемарыяльны музей, прысвечаны Тадэвушу Касцюшку. Знаходзіцца каля горада Косава па вуліцы Т.Касцюшкі, дом 108. У студзені 2003 года было прынята рашэнне Брэсцкага аблвыканкама «Аб аднаўленні сядзібнага дома Т.Касцюшкі і стварэнні мемарыяльнага музея». Урачыстае адкрыццё дома — музея адбылося 23 верасня 2004 года.
Музей Т. Касцюшкі — хата, у якой 4 лютага 1746 года нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка — вялікі сын беларускай зямлі, нацыянальны герой Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі. Першапачаткова сядзіба была пабудавана ў 1720 годзе бацькам Т.Касцюшкі. У гады другой сусветнай вайны згарэла, а праз 60 год была адноўлена на старым фундаменце, з родным склепам, якія былі знойдзены падчас археалагічных раскопак у 2003 годзе.
Музей падзяляецца на мемарыяльную і гістарычную часткі. Мемарыяльная частка (сені, кухня, пакой маці, працоўны кабінет бацькі Касцюшкі, гасціная) папаўняецца мэбляй 18-19 ст. У гістарычным пакоі знаходзяцца матэрыялы археалагічных раскопак 2003 года, манеты, медалі, грашовыя банкноты з партрэтам Т.Касцюшкі, герб і генеалагічнае дрэва роду Касцюшкаў, зброя сялян-паўстанцаў — косы касіянераў і інш.
Наведвальнікам музея прапануецца цікавая экскурсія па ўсіх пакоях мемарыяльнай часткі і бібліяграфічныя звесткі пра Касцюшку, якія замацоўваюцца праглядам 18-хвіліннага фільма, створанага пры фінансавай падтрымцы ЮНЕСКА.
З 2009 года ўведзена новая паслуга, якая дазваляе маладым парам зарэгістраваць свой шлюб у музеі, на тэрыторыі музея, на востраве.
12 мая 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку. Помнік быў адліты ва Украіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Музей-сядзіба_Тадэвуша_Касцюшкі
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.