Шыфр : 213Г000028
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1958–1964 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Нацыянальны_акадэмічны_драматычны_тэатр_імя_Якуба_Коласа

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа — адзін з найстарэйшых прафесійных беларускіх тэатраў. Адкрыўся 21 лістапада 1926 года ў Віцебску як Другі Беларускі Дзяржаўны тэатр (БДТ-2). Ва ўрачыстасцях з гэтай нагоды прынялі ўдзел Янка Купала, Райніс, Францішак Аляхновіч, Цішка Гартны, Кузьма Чорны.

== Гісторыя ==

Тэатр створаны з выпускнікоў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. Першапачаткова рэпертуар тэатра складаўся з пастановак, падрыхтаваных у гэтай студыі. Першы спектакль — «У мінулы час» І. Бэна. Студыяй таксама былі падрыхтаваныя для тэатра спектаклі «Цар Максіміліян» у апрацоўцы А. Рэмізава і М. А. Міцкевіча, «Сон у летнюю ноч» У. Шэкспіра, «Эрат і Псіхея» Е. Жулаўскага, «Вакханкі» Еўрыпіда. У канцы 1920-х гадоў у тэатры здзейснены пастаноўкі «Разліў» Б. А. Лаўранёва, «Першая конная» В. Вішнеўскага.
У 1930-я гады на сцэне тэатра побач з творамі сучаснай і рэвалюцыйнай тэматыкі, сярод якіх асабліва вылучаўся спектакль «Гібель эскадры» А. Карнейчука, ставіліся п’есы класічнай драматургіі — «Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава, «Мяшчане» М. Горкага, «Лес» і «Беспасажніца» А. Астроўскага, «Лекар мімаволі» Мальера, «Здані» Г. Ібсена. У гэтыя гады пачаўся зварот тэатра да беларускай драматургіі. Былі пастаўлены спектаклі «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Ірынка» К. Чорнага і «Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка. Плённым стала супрацоўніцтва тэатра з Я. Купалам і Я. Коласам. Былі ажыццёўлены пастаноўкі «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я. Коласа; «Паўлінкі» і «Прымакоў» Я. Купалы (творы Купалы разам з вадэвілем В. Дуніна-Марцінкевіча склалі спектакль «Вечар беларускіх вадэвіляў»). Менавіта драматургія Я. Купалы і Я. Коласа ўпершыню далучыла акцёраў да спасціжэння на сцэне беларускага нацыянальнага характару. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на сцэне тэатра быў пастаўлены «Несцерка» В. Вольскага, які на працягу ўсіх далейшых гадоў стаў своеасаблівым сімвалам тэатра.
У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года тэатр працаваў ва Уральску, а затым (1943—1944) — у Арэхава-Зуева. У кастрычніку 1944 года тэатр вярнуўся ў Віцебск.
21 снежня 1944 года тэатру прысвоена імя Якуба Коласа. У 1946 годзе за спектакль «Несцерка» В. Вольскага тэатра прысуджана Сталінская прэмія.
З 1964 года тэатр працуе ў будынку на плошчы Тысячагоддзя (да 1974 называлася Тэатральнай) Віцебска (пабудаваны ў 1958 г., арх. А. Максімаў, І. Рыскіна).
У 1977 годзе тэатру прысвоена званне акадэмічнага, у 2001 годзе — нацыянальнага.

== Будынак тэатра ==

Сучасны будынак тэатра (архітэктары А. Максімаў і І. Рыскіна) пабудаваны ў 1958 годзе. Галоўным фасадам звернуты да плошчы 1000-годдзя Віцебска (раней — Тэатральная плошча). Галоўны фасад у выглядзе васьмікалоннага дарычнага порціка, завершанага трохкутным франтонам. Бакавыя фасады ўпрыгожаны рустам, пілястрамі. Задні фасад вырашаны ў выглядзе чатырохколоннага порціка. Трох’ярусная глядзельная зала з партэрам і двума балконамі ўмяшчае 758 гледачоў.

== Кіраўніцтва ==
Мастацкія кіраўнікі:

Сурэн Ільіч Хачатуран (1927)
Сяргей Рыгоравіч Розанаў (1928—1930)
Мікалай Антонавіч Міцкевіч (1931—1934)
Віктар Дарвішаў (1934—1937)
В. Аксёнаў (1937—1941)
Ільінскі, Навум Барысавіч Лойтар (1941—1944)
Павел Сцяпанавіч Малчанаў (1944—1949)Галоўныя рэжысёры:

А. Скібнеўскі (1949—1958)
Г. Шчарбакоў (1958—1962)
Б. Браганцаў (1962—1963)
Іосіф Папоў (1963—1965)
А. Падабед (1965—1966)
Сямён Казіміроўскі (1965—1975)
Аляксандр Смелякоў (1976)
Валерый Яўгенавіч Мазынскі (1976—1989)Мастацкія кіраўнікі:

Барыс Эрын (1992—1993)
Валерый Васілевіч Маслюк (1993—1997) — дырэктар-мастацкі кіраўнік
Віталь Міхайлавіч Баркоўскі (1997—2009) — галоўны рэжысёр, з 2001-га мастацкі кіраўнік
Рыд Таліпаў (2009—2011)
Валерый Анісенка (2012—2014 — як дырэктар-мастацкі кіраўнік, 2014—2017 — мастацкі кіраўнік)
Міхаіл Краснабаеў (з 2017)Дырэктары:

Мікалай Фаміч Красінскі (1926—1928)
Іван Міхайлавіч Ліманоўскі (1930-я)
Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах (1943—1945)
Геральд Баляслававіч Асвяцінскі (1965—1994, 2001—2006)
Валерый Васілевіч Маслюк (1993—1997) — дырэктар-мастацкі кіраўнік
Рыгор Іванавіч Шацько (1997—2012)
Валерый Анісенка (2012—2014) — дырэктар-мастацкі кіраўнік
Аляксандр Старых (з 2014)

== Акцёры ==

=== Памяць ===
Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў (1926—1932)
Аляксандр Ільінскі (1926—1967)
Іосіф Антонавіч Матусевіч (1928—1985)
Анатоль Міхайлавіч Трус (1931—1986)
Зінаіда Ігнатаўна Канапелька (1938—1997)
Мікалай Пятровіч Звездачотаў (-1977)
Мікалай Пятровіч Цішачкін (1959—1993)
Уладзімір Аляксеевіч Куляшоў (1964—1999)
Галіна Аляксандраўна Каралькова (1964—2001)
Баляслаў Іванавіч Сяўко (1965—2002)
Яўген Патафеевіч Шыпіла (1967—1999)
Алесь Іванавіч Лабанок (1969—2005)
Барыс Міхайлавіч Левін (1938—1983)
Генадзь Васілевіч Шкуратаў (1976—2007)
Фёдар Шмакаў (1941—2009)
Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы) (1948—1959)
Цімафей Мікалаевіч Сяргейчык
Марыя Сяргееўна Бялінская
Яніна Казіміраўна Глебаўская

=== Трупа ===
Тадэвуш Антонавіч Кокштыс (з 1958)
Валянціна Цімафееўна Петрачкова (з 1958)
Людміла Іванаўна Пісарава (з 1964)
Тамара Рыгораўна Шашкіна (з 1964)
Святлана Арцёмаўна Акружная (з 1969)
Пётр Аляксандравіч Ламан (з 1971)
Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова (з 1972)
Валянцін Мікалаевіч Салаўёў (з 1986)

== Рэпертуар ==

== Літаратура ==
Вознесенский А. Н. Второй Белорусский государственный театр, 1929
Беларускі акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 435—437.
Беларускі тэатр імя Якуба Коласа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 454—455.
Беларускі тэатр імя Якуба Коласа // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 104—105.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 177—189.
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка горада Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. БелЭн, 2003. С. 495—470. ISBN 985-11-0257-1
Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн., БелСЭ им. П. Бровки, 1988.

Шыфр : 213Г000028
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1958–1964 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Нацыянальны_акадэмічны_драматычны_тэатр_імя_Якуба_Коласа
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты