Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000275
Датаванне : 1890 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Нацыянальны_акадэмічны_тэатр_імя_Янкі_Купалы

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, таксама Купалаўскі тэатр — найстарэйшы беларускі тэатр, знаходзіцца ў Мінску. У складзе тэатра дзейнічаюць дзве сцэны: галоўная (вул. Энгельса, д. 7) і малая (вул. Энгельса, д. 12). Цяпер малая сцэна не працуе, замест яе карыстаюцца вялікім рэпетыцыйным пакоем, які цяпер называюць Камернай сцэнай.
Мастацкі кіраўнік — Вольга Валянцінаўна Няфёдава .

== Будынак тэатра ==

У 1887 годзе ў былым гарадскім тэатры здарыўся пажар. Па ініцыятыве тагачаснага мінскага губернатара князя М. М. Трубяцкога адбылося пасяджэнне гарадской Думы, на якім было вырашана пабудаваць новы тэатр. Архітэктарамі праекту былі прызначаны Караль Казлоўскі і Канстанцін Увядзенскі.
Урачыстая закладка адбылася 26 чэрвеня 1888 года (па ст. ст.). Вялікі князь Уладзімір Аляксандравіч і Вялікая княгіня Марыя Паўлаўна, як адзначыў гісторык А. Смародскі, кінулі на месца падмурка некалькі залатых манет і паклалі на іх па цагліне. Протаіерэй Петрапаўлаўскай царквы Смоліч адслужыў малебен.
З будынкам тэатра звязана легенда, згодна якой прыбіральня, што знаходзіцца каля тэатра (працуе па сённяшні дзень) з’яўляецца копіяй асабняка, гаспадар якога не разлічыўся з архітэктарам.
Летам 2010 года пачалася рэканструкцыя будынка Купалаўскага тэатра. Увесь гэты час спектаклі ішлі на чужых пляцоўках. Зноў для гледачоў тэатр адкрыўся 29 сакавіка 2013 года. У выніку будынак змяніўся звонку і ўнутры. Пасля рамонту Купалаўскі тэатр атрымаў першапачатковы выгляд: зрабіўся такім, якім яго некалі спраектаваў і пабудаваў архітэктар Караль Казлоўскі.

== Гісторыя ==

=== Мінскі гарадскі тэатр у 1890—1920 гадах ===
Губернскі тэатр адкрыўся 5 чэрвеня 1890 года.
Мінская сцэна ў той час прымала лепшыя пецярбургскія і маскоўскія трупы, цэлае сузор’е славутых артыстаў, сярод якіх М. Савіна, вучаніца М. Шчэпкіна Г. Фядотава, знакамітыя В. Далматаў, В. Камісаржэўская, К. Варламаў, У. Давыдаў, А. Южын, М. Петыпа. Гледачам пашчасціла стаць сведкамі творчых пошукаў рэжысёра-наватара Усевалада Меерхольда, які ў 1908 годзе паставіў на сцэне губернскага тэатра п’есу Аляксандра Блока «Балаганчык». Неаднойчы тэатр наведвалі ўкраінскія трупы М. Старыцкага, М. Крапіўніцкага, Саксаганскага; яўрэйскія і польскія вандроўныя трупы.
1 мая 1917 г. артысты «Першага беларускага таварыства драмы і камедыі», створанага акцёрам і рэжысёрам Фларыянам Ждановічам, прадставілі мінскаму гледачу «Паўлінку» Янкі Купалы і «У зімовы вечар» паводле Элізы Ажэшкі. З 18 снежня па 31 снежня 1917 года ў будынку тэатра адбыўся Першы Усебеларускі з’езд.

=== Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ), (БДТ-1) у 1920—1944 гадах ===
Урачыстае адкрыццё Беларускага Дзяржаўнага Тэатра (БДТ) адбылося 14 верасня 1920 года ў памяшканні Мінскага гарадскога тэатра. У праграме адкрыцця першага тэатральнага сезона — інсцэніроўка аповесці Элізы Ажэшкі «Рысь» у выкананні беларускай трупы, п’еса Шолам-Алейхема «Людзі» (яўрэйская трупа), «Вяселле» Антона Чэхава (руская трупа).
Аснову маладога тэатра склалі акцёры «Першага беларускага таварыства драмы і камедыі» пад кіраўніцтвам Фларыяна Ждановіча: Ірына Ждановіч, Г. Грыгоніс, Еўсцігней Міровіч, Канстанцін Саннікаў, Стэфанія Станюта. Плеяду піянераў купалаўскай сцэны ў хуткім часе папоўнілі Уладзімір Крыловіч, Лідзія Ржэцкая, Барыс Платонаў, Вера Пола, Вольга Галіна, Уладзімір Уладамірскі, М. Зораў, Глеб Глебаў, С. Бірыла, Леанід Рахленка.
У 1921 годзе ўрад надаў маладому тэатру званне «Акадэмічнага», каб узняць прэстыж беларускай культуры (на той час беларуская трупа з`ўлялася адзіным гаспадаром памяшкання). Але ўжо ў 1926 годзе тэатр пачаў называцца БДТ-1 (беларускія дзяржаўныя тэатры былі адкрыты ў Віцебску — БДТ-2, пазней у Гомелі — БДТ-3).
У сезоне 1926—1927 гадах у памяшканні Краснай Залы дзейнічала Малая сцэна, як філіял асноўнай. Яна праіснавала толькі год і выкарыстоўвалася для спектакляў з невялікай колькасцю дзеючых асоб. Тут ставіліся п’есы «Эльга» Гаўптмана, «Зялёны какаду» Шніцлера, «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Спектаклем «Вільгельм Тэль» Заяіцкага ў апрацоўцы Міровіча і перакладзе Крыловіча тэатр у 1926 годзе заснаваў дзіцячы рэпертуар.
Вызначэнне напрамкаў і шлях развіцця тэатра з 1921 па 1931 гады належыў Еўсцігнею Міровічу, рэжысёру, акцёру, драматургу, мастацкаму кіраўніку. Сапраўдны творчы поспех і славу ў шырокага гледача прынеслі яго першыя пастаноўкі «На Купалле» і «Машэка».
Е. Міровіч сцвярджаў праграму «стракатага тэатра»: паралельнага засваення розных стылевых манер і мастацкіх плыняў. Алегарычнае дзеянне «Гімн працы» Андрыенкі ён вырашае ў духу рэвалюцыйных масавых святкаванняў. Гістарычную меладраму «Кастусь Калі

Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000275
Датаванне : 1890 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Нацыянальны_акадэмічны_тэатр_імя_Янкі_Купалы
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты