Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000770
Датаванне :
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Навінка_(курганны_могільнік)

Навінка — курганныя могільнікі ХІ—XIII стагоддзяў каля вёскі Навінка Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

== Могільнік-1 ==

Знаходзіцца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе ва ўрочышчы Змееў Бор.
20 моцна аплыўшых курганоў дыяметрам 3,5—10 м, вышынёй 0,5—1,5 м. Дзесяць з іх у аснове абкладзены камянямі. Абследавалі Л. В. Аляксееў (1949) і А. Р. Мітрафанаў (1972). У 1973 годзе 3. М. Сяргеева раскапала тры курганы: першы аказаўся пусты; у другім было пахаванне па абраду трупапалажэнне ў яме пад насыпам; у трэцім побач з рэшткамі нябожчыка, арыентаванага галавой на захад, з правага боку каля пояса знойдзены падковападобная спражка, бронзавая фібула з аграненымі канцамі, бронзавае кольца з дроту з замкнёнымі канцамі, на галаве бронзавая бляшка з рэшткамі эмалі.
Могільнік належаў крывічам. Датуецца ХІІ—XIII стагоддзямі.

== Могільнік-2 ==

Знаходзіцца паміж вёскамі Навінка і Ельнік, у хваёвым лесе.
50 насыпаў дыяметрам 3—7 м, вышынёй 0,3—1 м. Асобныя курганы ў аснове абкладзены камянямі і абкружаны раўкамі. Адкрыла і даследавала ў 1973 годзе 3. М. Сяргеева. Раскапана 12 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. У 6 курганах пахаванні на гарызонце, у 3 — пад насыпам у ямах і ў 3 — у насыпе. У 5 курганах нябожчыкі арыентаваны галавой на захад, у 4 — на ўсход, у 2 — на поўдзень і паўднёвы ўсход, у 1 — на паўночны ўсход. У 2 курганах, акрамя шкілетаў, знаходак не было.
У 2 жаночых і 1 дзіцячым пахаваннях знойдзены бронзавае скроневае кольца, бронзавыя драцяныя кольцы з замкнёнымі канцамі ў выглядзе спіралі ў 4—5 абаротаў, пласціністыя з замкнёнымі канцамі, віты бронзавы з завязанымі канцамі бранзалеты, круглая грыўня, бразготкі з крыжападобнай прораззю, падковападобныя спражкі, крыжападобная падвеска з эмаллю, рэшткі галаўнога венчыка, шматлікія спіралькі, шкляныя пазалочаныя і пасярэбраныя пацеркі, жалезныя нажы і наканечнік кап’я, шыферныя прасліцы, тачыльны брусок.
Могільнік датуецца XI — пачаткам XIII стагоддзя, належаў крывічам. Матэрыялы знаходак захоўваюцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
У 2002 годзе В. М. Ляўко даследавала 1 курган памерамі 6 х 7 м, вышынёй 1 м, выцягнуты з усходу на захад. На глыбіні 0,6—0,95 м. выяўлена скопішча вуголля і попелу, якое павялічвалася да краёў насыпу. Пахавальны абрад у цэнтры кургана — трупапалажэнне з частковай крэмацыяй (абгарэлыя чэрап, косці рук і рэбры), галавой на ўсход.
Суправаджальны інвентар — жалезны баявы тапор, нож, бронзавая фібула і дротавы пярсцёнак. У мацерыку пад курганом выяўлены размешчаныя парамі 4 ямы ад слупоў глыбінёю 0,25—0,6 м., дыяметрам 0,2—0,35 м. з вуголлем і попелам. Рэшткі агнішча зафіксаваны таксама ў раўку, які абкружаў курган. Датуецца пачаткам XI стагоддзя. Матэрыялы раскопак знаходзяцца ў Талачынскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

== Літаратура ==
Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2. — С. 124—125
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 417

Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000770
Датаванне :
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Навінка_(курганны_могільнік)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings