Нясві́жскі пала́цава-па́ркавы ко́мплекс — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў. Закладзены князем М. К. Радзівілам Сіроткам у 1583 г. на паўднёвым захадзе ад Нясвіжа, на месцы драўлянага замка (1533). На пачатку (да 1599 г.) ў будаўніцтве ўдзельнічаў італьянскі архітэктар Дж. Бернардоні. У XVI—XX стагоддзях — рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Уключае ў сябе ўласна замак, замкавыя ўмацаванні, а таксама вялікі ландшафтна-пейзажны парк.
Нясвіжскі замак з’яўляецца родапачынальнікам новага тыпу бастыённых умацаванняў у Беларусі — так званай новаітальянскай сістэмы. На момант пабудовы замак лічыўся адным з самых магутных і дасканалых збудаванняў падобнага тыпу. У замку не было недахопу ў артылерыі, ручной агнястрэльнай зброі і вайсковай амуніцыі. Замак меў важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, быў месцам сканцэнтравання атрадаў прыватнай арміі Радзівілаў.
У агульнай планіроўцы і пабудове Нясвіжскага замка прыкметная тэндэнцыя да сіметрычнасці. Цэнтральны корпус, значна перабудаваны ў XVIII стагоддзі, вылучаецца сваім архітэктурна-мастацкім рашэннем. Пілястры, рэльефныя дэкарацыі, скульптурныя застаўкі надаюць фасаду пластычнасць, багатая ляпніна высокага франтона з гербам — шыкоўнасць і ўрачыстасць.
3 тыльнага боку цэнтральнага корпуса знаходзіцца двухпавярховая прыбудова з тэрасай і дзвюма вуглавымі вежамі, а ва ўсходняй васьміграннай вежы на другім паверсе — каплічка князя, перакрытая купалком з ляпнінай.
Вежа з аркай уезду ў замак вынесена наперад да моста і выканана ў выглядзе параднай б