Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000208
Датаванне : VIII–XI стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Опса_(курганны_могільнік)

Опса — курганны могільнік каля аграгарадка Опса Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад вёскі, у лесе, злева ад шашы Браслаў — Відзы.

== Апісанне ==
Адносіцца да IX — 1-й паловы XI стагоддзяў. Належаў крывічам.
80 насыпаў вышынёй ад 0,8 м да 2 м, дыяметрам ад 5 да 10 м. Вакол многіх насыпаў праглядаюцца раўкі. У паўночнай частцы могільніка знаходзяцца найбольш высокія курганы.
Вядомы з канца XIX стагоддзя. У 1893 годзе 11 курганоў даследаваў Ф. В. Пакроўскі. Пахавальны абрад — трупаспаленне і трупапалажэнне. Знойдзены жалезныя нажы і спражкі, крэсівы, бранзалеты, ляпныя пасудзіны. Могільнік абследавалі ў 1972 годзе М. М. Чарняўскі, у 1980 годзе — Л. У. Дучыц, у 2009 годзе — А. М. Плавінскі. У 1996 годзе Л. У. Дучыц даследавала 1 курган, В. Н. Рабцэвіч і А. М. Плавінскі — пяць.
У аснаванні насыпаў былі выяўлены попельныя праслойкі. Рэшткі здзейсненых па-за межамі курганоў крэмацый змешчаны ў мацерыковых ямках, на гарызонце, у насыпе і на вяршыні. Былі выяўлены ляпныя і раннекругавыя гаршчкі, бронзавыя ўпрыгажэнні, пашкоджаныя агнём: фргаменты бранзалета, шыйных грыўняў, бранзалетападобных скроневых кольцаў, ланцужкоў, спіральных пранізак, трохдзіркавыя ланцугатрымальнікі, трапецападобныя падвескі, гузікі, аплаўленыя шкляныя пацеркі жоўтага і блакітнага колеру, жалезныя нажы, спражка, ігла, крэсіва.
Пахаванні па абрадзе трупапалажэння змешчаны на гарызонце, галовамі на ўсход, паўднёвы ўсход і захад. Пахавальны інвентар — ляпны і кругавы гаршчкі, сякера.
Матэрыялы даследаванняў Ф. В. Пакроўскага знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Літвы, Л. У. Дучыц, А. М. Плавінскага і В. Н. Рабцэвіча — у Браслаўскім раённым аб’яднанні краязнаўчых музеяў.

== Літаратура ==

Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2. — С. 147
Дучыц, Л. У. Курганны могільнік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 153.

Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000208
Датаванне : VIII–XI стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Опса_(курганны_могільнік)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings