Шыфр : 612Г000380
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : XVIII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_з_Логнавічаў

Пакроўская царква з в. Логнавічы (Клецкі раён) адносілася да маёнтка Вялікія Астроўчыцы. Помнік драўлянай народнай архітэктуры. Перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў 1980-я гг.

== Гісторыя ==
Была пабудавана як уніяцкая. Вядома, што ў 1866 г. царква рамантавалася, бо да таго часу дах быў у дрэнным стане. Апошні рамонт адбываўся ў 1920-я гг. Пакроўская царква дзейнічала да 1930-х гг. У 1935 г. служба была перанесена ў Дзіянісійскую царкву ў мястэчка Заастравечча. Тады ж быў разабраны іканастас і абразы перададзены ў іншыя цэрквы.

== Архітэктура ==

У плане цэнтральны аб’ём уяўляе сабой квадрат (8,2х 8,2 м). Гэта прапорцыя пераходзіць з плана на фасад: фасадная сцяна зруба і шчыт упісваюцца ў квадрат з бокам трохі большым за 8 м, а агульная вышыня царквы (да вастрыя цыбуліны) атрымліваецца пры падваенні стараны квадрата.
За гісторыю свайго існавання царква перабудоўвалася. Натурнае даследаванне помніка паказала, што бабінец з вежачкай прыбудаваны пазней, а ў месцы злучэння апсіды і нефа была сакрысція. Першапачаткова царква ўяўляла сабой падоўжную кампазіцыю нефа і апсіды з прыбудовай збоку рызніцы.
Раней побач з Пакроўскай царквой стаяла званіца. Пра яе вонкавы выгляд можна меркаваць па карціне невядомага мастака 1930-х гг.

== Літаратура ==
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 612Г000380
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : XVIII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_з_Логнавічаў
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты