Шыфр : 112Г000041
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1931
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Пакроўскі_сабор_(Баранавічы)

Пакроўскі сабор, Сабор Пакрова Багародзіцы — найстарэйшы існуючы праваслаўны храм у Баранавічах.

== Гісторыя ==

=== Пачаткі ===
У 1908 годзе на месцы цяперашняга сабора ў Баранавічах была пабудавана драўляная праваслаўная царква. У 1915 годзе, падчас І сусветнай вайны, калі ў горадзе знаходзілася Стаўка расійскага цара Мікалая II, той храм быў павялічаны прыбудовамі. Гэта драўляная царква праіснавала нядоўга і згарэла ў 1921 годзе ў ноч 2 мая, пасля святочнай вячэрні Першага дня Вялікадня.
Раніцай на папялішчы сабралася ўся праваслаўная паства горада. Прыход пастанавіў узнавіць храм. Быў абраны камітэт па пабудове новай царквы, які ўзначалілі сенатар польскага Сейма Аляксей Назарэўскі, протаіерэй Павел Мацкевіч і царкоўны стараста Яроцкі.

=== Будаўніцтва новага храма ===
Два гады польскія ўлады Навагрудскага ваяводства не падпісвалі праект на пабудову царквы, якую спачатку хацелі аднавіць з дрэва. Тады камітэт з падтрымкай архіепіскапа Дыянісія вырашыў збудаваць мураваны храм. Новы праект выканаў варшаўскі архітэктар Мікалай Абалонскі. Царква каштавала 147 тысяч злотых.
Урачыстае асвячэнне закладкі храма адбылося 6 жніўня 1924 года. З 1925 па 1928 год жыхары горада сабралі 36 тысяч злотых. Дзякуючы сенатару Назарэўскаму, польскі ўрад на працягу трох год выдзяляў па 58 тысяч. Яшчэ 8 тысяч на пабудову царквы знайшоў Баранавіцкі гарадскі магістрат.
Праз 4 гады ад пачатку будаўніцтва, 20 лістапада 1928 года, на храм былі ўрачыста ўсталяваны купалы. Пасля да 1931 года адбываліся працы ўсярэдзіне царквы, аздабляліся іканастасы, выкладалася мазаіка, прывезеная з Варшавы.

=== Варшаўскі сабор ===

Першапачаткова гэта мазаіка знаходзілася ў Варшаўскім саборы Аляксандра Неўскага, які будаваўся 19 год і быў асвечаны ў 1912 годзе. На той час гэты храм з’яўляўся найвялікшым і найвышэйшым будынкам у польскай сталіцы. Яго параўноўвалі з венецыянскім саборам Св. Марка і лічылі найпрыгажэйшым у Еўропе.
Яго муры ўпрыгожвалі мазаікі, створаныя паводле эскізаў Віктара Васняцова, Андрэя Рабушава, Мікалая Бруні. У аздабленні сабора былі выкарыстаныя каштоўныя і паўкаштоўныя камяні, а таксама мармур і граніт. Мазаічныя пано набіраліся ў мазаічнай майстэрні славутага мастака Уладзіміра Фралова.
Пасля атрымання незалежнасці ў 1918 годзе ў Польшчы распачалася дыскусія, што рабіць з праваслаўным храмам у цэнтры сталіцы. Шмат хто лічыў яго сімвалам расійскай акупацыі. Былі прапановы ператварыць сабор у музей. Але на пастанову знішчыць храм паўплывала польска-савецкая вайна 1919—1920 гадоў. Руйнаванне пачалося ў 1924 годзе і працягвалася да 1926-га. Спатрэбілася 14 800 выбухаў, каб знішчыць сцены. Але праваслаўным вернікам дазволілі зняць мазаікі, забраць іканастасы, абразы і царкоўную маёмасць, якія пасля былі перададзены ў Заходнюю Беларусь. У гэты самы час у самім СССР таксама актыўна руйнаваліся праваслаўныя храмы.

== Перавоз у Баранавічы ==
Дзякуючы намаганням Назарэўскага, у 1926 годзе ў Баранавічы ў трох вагонах былі прывезеныя алтары, 10 ківотаў, 20 абразоў на дошках, 9 абразоў на дрэве і палатне, 3 мазаічныя абразы («Маці Божая Замілаванне», «Мітрапаліт Алексій», «Іосіф Волацкі»). Але 5 верасня будынак каля царквы, дзе захоўвалася прывезенае, згарэў, як палічылі тады, ад наўмыснага падпалу. Ацалелі толькі мазаікі, якія захоўваліся ў іншым месцы.
23 жніўня 1928 года мітрапаліт Дыянісій перадаў у Баранавічы іканастас з былой дамавой царквы Варшаўскага каралеўскага замка, 4 абразы на цынку, 7 двухстворкавых дубовых дзвярэй, 40 фрагментаў мазаікі і 13 скрыняў роспісаў на гіпсавых пласцінах — усё, што засталося ад Варшаваўскага сабора А. Неўскага. 30 фрагментаў мазаікі былі складзены ў 4 пано і змешчаны на ўнутраных і вонкавых сценах баранавіцкай царквы. Яшчэ 10 фрагментаў дасюль ляжаць у сутарэннях храма, бо з іх немагчыма скласці цэласнага малюнку.
4 кастрычніка 1931 года Баранавіцкі сабор Пакрова Багародзіцы быў асвечаны архіепіскапам Гродзенскім і Наваградскім Алексіем, а з 1949 года доўгі час заставаўся адзіным дзеючым праваслаўным храмам у горадзе. У 1953 годзе царква была ўключана ў спіс помнікаў архітэктуры і ўзята пад ахову дзяржаваю.
З 13 лютага 1978 года настаяцелем сабора з’яўляецца мітрафорны протаіерэй Аляксандр Дзічкоўскі.

== Мазаікі ==

Мазаіка, якая знаходзіцца ў баранавіцкім храме, мае звыш за 20000 адценняў смальты. Гэта смальта выраблялася ў майстэрні Фралова. Слой шкла пакрываўся сусальным золатам і зверху тыражаўся яшчэ адзін слой шкла.
З мазаікі Варшаўскага сабора, зробленай па творах Віктара Васняцова, у Баранавічах ёсць толькі адзін фрагмент — «Табе радуецца». Гэта выява Маці Божай з сынам, памерам 4х4 м2, якая размешчана ўверсе горнага месца ў алтары. Некалі яна ўваходзіла ў вялікае

Шыфр : 112Г000041
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1931
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Пакроўскі_сабор_(Баранавічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты