Палац Сапегаў[1] — гарадская сядзіба магнатаў Сапегаў у Мінску.
Гісторыя
Пасля Сапегаў, напэўна, належаў Галаўням[2]. У 1912 годзе меў адрас вул. Юраўская-13, ад колішняга саду да таго часу засталося дзве грушы[2]. Станам на 1918 год лічыўся адным са старэйшых будынкаў горада[3]. Знаходзіўся ў двары будынка з рэстарацыяй «Акварыум».
У 1926 годзе меў адрас вул. Камуністычная-19.
Пацярпеў ад бамбардзіровак падчас Другой сусветнай вайны і пасля вайны знесены.
Архітэктура
Мураваны двухпавярховы будынак на высокім цокалі. Арыентаваны мерыдыяльна, перпендыкулярна да вуліцы Юраўскай. Да цэнтру фасада прыбудаваны тамбур, завершаны трохкутным франтонам, за тамбурам у сярэдзіне будынка размяшчаўся лесвічны вузел, па абодвух баках ад яго размяшчаліся жылыя памяшканні. У XIX ст. з’явілася прыбудова.
Цікавыя факты
- У садзе вакол палаца разводзілі рэдкія сарты яблынь і груш, якія давалі садавіну чорнага колеру. Паводле падання, грушы, прывезеныя з Францыі і вырашчаныя тут, распаўсюдзіліся па Рэчы Паспалітай пад назвай Сапяжанак.
- У 1670—1680-я гады у палацы служыў Іван Скаваршчук (Скаўронскі), бацька будучай расійскай імператрыцы Кацярыны I, пакуль не ўцёк у Эстляндыю, дзе Кацярына і нарадзілася[4].
Зноскі
- ↑ Анатоль Кулагін. Па колішніх маёнтках // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь.. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5. С. 169
- ↑ Zofja Kowalewska. Obrazki mińskie, 1850—1863. — Wilno, 1912.
- ↑ Tygodnik Ilustrowany № 21-22, 1918.
- ↑ Каляда В. І. Дом на Юр’еўскай вуліцы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 273
Літаратура
- Аляшэўскі Ян Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) // «ARCHE» № 3 (90). — 2010. — С. 99—109. Пераклад з польскай мовы і каментары Дзмітрыя Віцько паводле: [Oleszewski J.] Abrys domowej nieszczęśliwości i wnętrznej niesnaski, wojny Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskiego pro informatione potomnym następującym czasom przez jedną zakonną osobę światu pokazany i z żałością wyrażony Anno 1721. — Kraków: Wyd. F.K. Kulczycki., 1899.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Христофор Хилькевич. Эх, вдоль по Юрьевской… // Туризм и отдых, 23 ноября 2006. — С. 18.
Спасылкі
- Палац Сапегаў (г.зв. «Дом Пятра І») Архівавана 10 снежня 2010. (руск.) на Мінск стары і новы