Шыфр : 412Г000027
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХVI стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палац_Сапегаў_(Гродна)

Палац Сапегаў у Гродна, таксама распаўсюджаная назва Баторыеўка ці Дом караля Стэфана Баторыя — помнік архітэктуры 17 ст., адзін з найбольш старажытных свецкіх будынкаў горада. Знаходзіцца па адрасе: горад Гродна, вуліца К. Маркса, 1.

== Асаблівасці і архітэктура ==
Пабудаваны прыкладна ў сярэдзіне XVII ст. і за час свайго існавання неаднаразова перабудоўваўся. Будынак уяўляе сабой трохпавярховы мураваны атынкаваны палац, першапачаткова Г-падобны ў плане. Галоўным, доўгім фасадам выходзіў на Рынак. Магчыма, што паводле праектнага плана палац павінен быў мець сіметрычныя бакавыя крылы, з якіх было пабудавана толькі адно. На дваровым фасадзе меў адкрытыя галерэі і вялікі скразны аркавы праезд па цэнтры. Захаваўся план рэканструкцыі палаца ў 1717. Самае ранняе адлюстраванне фасадаў вядома па гравюры 1867 Напалеона Орды, на якім аднак адсутнічае адзін стаўпец вокнаў. На меркаванні даследчыкаў, самым стойкім дэкаратыўным элементам будынка з’яўляецца аздоба вокнаў: дзве паўкалоны, якія падтрымліваюць шырокую панэль перакрыцця, што характэрна для архітэктуры рэнесанса. Асаблівасцю будынка таксама з’яўляюцца парныя шырокія руставаныя лапаткі на сучасных рэштках былога палаца.

== Гісторыя палаца ==
Згодна гродзенскай традыцыі лічыцца, што менавіта ў гэтай камяніцы адбылося анатамічнае ўскрыццё цела караля Стэфана Баторыя, што аднак не адпавядае гістарычным фактам. Хутчэй за ўсё будынак быў пабудаваны пазней. Аднак па меркаванні гісторыкаў, будынак мог узводзіцца ў некалькі этапаў і галоўная яго частка можа паходзіць з часоў Стэфана Баторыя, пры гэтым найбольш старая частка палаца страчана падчас Вялікай Айчынай вайны.
На гравюры Цюндта на месцы палаца адлюстраваны вялікі высокі будынак з прамаляванымі асаблівасцямі даху. У 1643 камяніца была набыта гродзенскім земскім пісарам Уладзіславам Кірдзеем ад сына гарадзенскага падкаморыя Аляксандра Масальскага. Паводле рэестра 1679—1680, на месцы «Баторыеўкі» стаяў каменны дом магната Патоцкага, пабудаваны, як мяркуюць, Санці Гучы.

Сучасны палац пабудаваны ў сярэдзіне XVII ст., магчымым аўтарам праекту лічыцца Джавані Батыста Джыслені. На ўчастку, што выходзіў на вуліцу Язерскую, знаходзіўся каменны дом, у якім жыў яўрэй-арандатар. У 1680 сядзіба перайшла ў валоданне віленскага ваяводы Казіміра Яна Сапегі, у якога яна была канфіскавана на карысць караля Аўгуста II.
У 1717—1718 камяніца была nepaбудавана нямецкім архітэктарам Іахімам Даніэлем Яўхам пад каралеўскую рэзідэнцыю. Перабудаваны двухпавярховы будынак меў вестыбюль з двума а

Шыфр : 412Г000027
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХVI стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палац_Сапегаў_(Гродна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты