Шыфр : 613Г000230
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : XIX стагоддзе

Лаго́йскі пала́ц Тышке́вічаў — палацава-паркавы комплекс графаў Тышкевічаў у Лагойску, збудаваны ў 1819 годзе. Утвараў развітую архітэктурную кампазіцыю, якая размяшчалася на ўзвышшы і скіроўвалася да ракі Гайна. Асноўная алея пейзажнага парку пачыналася ад палаца і вяла да галоўнай вуліцы паселішча.
Лагойскі палац Тышкевічаў — помнік архітэктуры позняга класіцызму (ампіру) з выкарыстаннем элементаў дарычнага ордара. На сядзібным двары знаходзіліся «кухарня», лядоўня, стайня, вазоўня і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Большую частку палаца, а таксама гаспадарчыя збудаванні і капліцу знішчылі ў канцы Вялікай Айчыннай вайны. Захаваліся руіны сцяны бакавога крыла палаца і парк.

== Узнікненне палаца ==

Яшчэ ў старажытнасці ў Лагойску, над ракой Гайнай, пры тракце, які вёў з Мінску ў Дынабург, знаходзілася гарадзішча. Пазней на ім узнік феадальны замак, сценам якога неаднойчы даводзілася трымаць аблогу.
У канцы XV ст. Лагойск атрымаў статус мястэчка, у цэнтры паселішча збудавалі ратушу з гадзіннікам на фасадзе.
У пачатку XVI ст. Тышкевічы мелі 2 палацы ў прадмесцях Лагойску — Луцаўшчыне і Заазер’і (на беразе заазерскага возера за 1,5 км на паўднёвы ўсход).
На месцы старажытнага замчышча і драўлянага замка Чартарыйскіх (які быў знішчаны крымскімі татарамі ў 1505), потым мураванага замка Тышкевічаў (разбуранага шведамі ў 1708 годзе) граф Пій Тышкевіч (1756—1858) У 1814—1819 гадах пабудаваў новы палац у стылі ампір.

== Мастацкае афармленне ==
Лагойскі палац — твор архітэктуры класіцызму (ампіру) з выкарыстаннем элементаў дарычнага ордара. Манументальны будынак паставілі на высокі цокаль прамавугольнай формы (70 х 20 м). Аб’ёмна-прасторавую франтальна раскрытую кампазіцыю фарміравалі 3 злучаныя паміж сабой 1-павярховымі крыламі часткі: сярэдні 2-павярховы пяцівосевы корпус і 2 1-павярховыя аднавосевыя высунутыя рызалітамі бакавыя павільёны.

Сярэдні корпус палаца на галоўным фасадзе вылучаў глыбокі 6-калонны порцік; яго патройныя калоны фланкіравалі шырокі праезд па цэнтры і бакавыя пандусныя пад’езды. Калоны неслі гладкі антаблемент з карнізам на дантыкулах і 2-ярусны прамавугольны атык з 3-кутным франтонам у завяршэнні — тыпова ампірная форма. Прасценкі прамавугольных у сціплых ліштвах акон рытмічна крапаваліся пілястрамі. Толькі ўваходныя дзверы былі аформлены чвэрцьлісцевымі начолкамі. Бакавыя крылы крапаваліся падвойнымі пілястрамі і завяршаліся трыгліфнымі фрызамі і трохвугольнымі франтонамі.
Амаль такі ж выгля

Шыфр : 613Г000230
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : XIX стагоддзе
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты