
Новы замак у Гродна — адзін з буйнейшых помнікаў палацава-сядзібнай архітэктуры сярэдзіны XVIII ст. Размешчаны ў цэнтры Гродна, на правым беразе Нёмана. Пабудаваны як рэзiдэнцыя караля i месца правядзення соймаў. З’яўляецца па сваёй архітэктуры прататыпам цэлай тыпалагічнай групы палацаў і сядзіб у Беларусі 2-й паловы XVII ст.
== Гісторыя ==
Будаўнiцтва пачалося ў 1737 г. па праекце дрэздэнскага архiтэктара Матэвуша Даніэля Пёпельмана. Скончана будаўнiцтва ў 1751 г. Iаганам Фрэдэрыкам Кнобелем. Узводзілі палац мясцовыя муляры. Пазней у рэканструкцыях палаца прымалi ўдзел I. Х. Яўх, Рыбенька, А. Рашкевiч. У 1780-я гг. рэканструкцыю праводзiў Дж. Сака.
Разбураны нацыстамi ў час Другой сусветнай вайны, адбудаваны ў 1952 г. па праекце архiтэктара У. Вараксiна ў стылі савецкага неакласіцызму. У ім размяшчаўся абласны камітэт КПСС. Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. У 2009 годзе двор замка ўпрыгожвалі некалькі 50-гадовых акацый, а ля ўваходу стаялі блакітныя елкі. Але ў 2010 годзе па ініцыятыве дырэктара гісторыка-археалагічнага музея Юрыя Кетурка, была праведзена высечка 9 акацый і блакітных елак ля ўваходу. Кетурка матываваў сваё рашэнне тым, што «У горадзе павінна быць архітэктура, а не дрэвы». Тым самым гродзенцы былі пазбаўленыя яшчэ аднаго месца адпачынку.
== Архітэктура ==
Будаўнічае вырашэнне палацавага ансамбля было звязана з прынцыпамі палацава-замкавага феадальнага будаўніцтва тагачаснай эпохі. У структуры гарадской забудовы палац займаў адасобленае становішча. Аднак выключна ўдалы рэльеф мясцовасці надаў яму значэнне адной з апорных кампазіцыйных кропак сілуэтнай лініі правабярэжнай часткі горада. Умовы берагавога рэльефу вызначылі кампактнасць палацавага ансамбля, згрупаванага на невялікім плато. У ансамбль уключаны і службовыя мураваныя пабудовы, якія ствараюць за левым крылом палаца гаспадарчае карэ. Палацавы ансамбль быў створаны паводле барочнай планіровачнай схемы, з самастойнымі службовым і парадным дварамі.
Буйнамаштабны двухпавярховы аб’ём палаца мае П-падобную ў плане кампазіцыю. Тыповы для палацавых ансамбляў сярэдзіны XVII ст. парадны двор стваралі бакавыя флігелі і ажурная агароджа з цэнтральнай брамай. Да цэнтральнага корпуса прымыкала палацавая капліца, вылучаная ў самастойны аб’ём. Да нашага часу капліца не захавалася. Палац меў мансардавы дах з фігурнымі слыхавымі вокнамі. Цёмна-карычневая чарапіца ў спалучэнні з зялёнай афарбоўкай будынка стварала маляўнічую, каларытную кампазіцыю. Рытм праёмаў фасада ўскладняўся міжпаверхавым пасам квадратных філёнгаў. Павышаная пластыка і д