Шыфр : 312Г000536
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : першая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палацава-паркавы_комплекс_Горватаў_(Нароўля)

Палацава-паркавы комплекс Горватаў — помнік архітэктуры позняга класіцызму сярэдзіны XIX ст., размешчаны з паўночна-ўсходняга боку г. Нароўлі (Нараўлянскі раён) на правым беразе ракі Прыпяць. Пабудаваны ў 1850 г. уладальнікам вакольных зямель заможным дваранінам Даніэлем Ігнатавічам Горватам (1810—1868) як прыватная рэзідэнцыя і цэнтр вялізнага нараўлянскага маёнтка і належаў роду Горватаў да 1918 г., пакуль не быў нацыяналізаваны савецкай уладай без кампенсацыі Горватам. Быў самай шыкоўнай рэзідэнцыяй з усіх, якія належалі Горватам, меў прадметы мастацтва еўрапейскага значэння, і з’яўляўся адной з самых шыкоўных і значных дваранскіх сядзіб у Мінскай губерні Расійскай імперыі. У савецкі час у палацы месціліся школа (а ў канікулярны перыяд — дом адпачынку), у часы Другой сусветнай вайны — нямецкая камендатура, пасля вайны — беларускамоўная школа, пазней школа-інтэрнат, з якой пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. вывезлі дзяцей-сірот у іншае месца. Палац быў пакінуты пустым і пачаў паступова прыходзіць да заняпаду і развалу, нягледзячы на тое, што атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. 12 лістапада 2020 г. Андрэй Горват, бізнесмены Пётр Кузняцоў (Гомель) і Аляксандр Баранаў (Мазыр) разам набылі на аўкцыёне руіны будынка былога палаца Горватаў у Нароўлі, пад вельмі абмежавальныя ўмовы на 5 гадоў — кансервацыі, рэстаўрацыі і пераводу ў камерцыйнае выкарыстанне.

== Аўтар праекта і будаўніцтва ==
Дакладна не вядома, хто з’яўляецца архітэктарам праекта палаца. Аднак захавалася інфармацыя, што ў аздабленні палацавых пакояў прымала ўдзел сама жонка Даніэля Ігнатавіча Горвата (1810—1868) — Іфігенія Горват (з роду Ратынскіх), якая мела вялікую прыхільнасць да мастацтва і з веданнем справы падыходзіла да дэкарыравання інтэр’еру палаца.

== Архітэктура ==

Палац уяўляе сабой двухпавярховы будынак з умацаванымі сценамі таўшчынёй да 1 метра. Па цэнтры галоўнага і бакавых фасадаў плоскія рызаліты з уваходнымі парталамі і тэрасамі. Вуглы дваровага фасада фланкіраваныя гранёнымі эркерамі. Развітыя лесвіцы ў мінулым падводзілі да ўваходаў з чатырох бакоў будынка. Плоскасць сцен другага паверху па ўсім перыметры ўпрыгожана пілястрамі. Галоўны фасад завершаны прамавугольным атыкам, на якім раней быў надпіс: “DIH 1850 г. ” (абазначаў дату пабудовы і імёны ўладальнікаў Даніэля (D) і Іфігеніі (I) Горватаў (H). На цокалях паўднёвага фасада ляжалі бронзавыя львы, якія былі схаваны пад час нямецкай акупацыі ў 1941 г. і да нашага часу не знойдзены. На цокалях паўночнага фасада ляжалі сфінксы.
Планіроўка калідорная з вестыбюлем і квадратнай залай у цэнтры. У афармленні інтэр’ера выкарыстаныя арачныя нішы. Тадэвуш Раствароўскі, які меў сяброўскія адносіны з гаспадарамі сядзібы, аздобіў плафоны залаў палаца сцэнамі з антычнымі міфала

Шыфр : 312Г000536
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : першая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палацава-паркавы_комплекс_Горватаў_(Нароўля)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты