Шыфр : 613Г000131
Датаванне : другая палова ХVІІІ – XIX стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палацава-паркавы_комплекс_Лашкевічаў_(Стайкі)

Палацава-паркавы комплекс Лашкевічаў або сядзіба «Двор Стайкі» — сядзіба-паркавы ансамбль у вёсцы Стайкі ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі (Мядзеневіцкі сельсавет). Сядзіба займае маляўнічую тэрыторыю над ракой Змейкай.

== Гісторыя ==
У 1563 годзе Хусейн Малікбаш, прадстаўнік татарскага княжацкага роду, прадаў маёнтак Стайкі разам з наваколлем Багушу Аўсянніку. У 1571 годзе Стайкамі валодаў падканцлер ВКЛ, берасцейскі і кобрынскі староста Яўстах Валовіч. У 18 стагоддзі — уладанне Лопацей. У 1787 годзе маёнтак для асабістага пражывання набывае староста карпецкі Тамаш Здань Пушкін герба «Ястрабец». У 1876 годзе маёнтку належала 654 дзесяціны зямлі.
Пасля 1876 году сядзіба перайшла да Лашкевічаў. У 1911 годзе маёнтак належыў Адольфу Іосіфавічу, у 1914 — Наталлі Грацыянаўне. На сумежжы ХІХ і ХХ стагоддзя Лашкевічы перабудавалі старую сядзібу — захаваліся толькі некаторыя гаспадарчыя пабудовы. Новы двор уключаў сядзібны дом, стары парк, сад, сыраварню, ляднік, жылыя флігелі, цагельны завод, гаспадарчы двор.

== Выгляд маёнтка ==

Будынак двухпавярховай сядзібы пасля перабудовы на пачатку 20 стагоддзя прыняў замкавую форму з элементамі эклектыкі. На правым боку маёнтка маецца высокая псеўдагатычная вежа. Цэнтральная частка галоўнага фасаду акцэнтавана неглыбокім рызалітам, завершаным дэкарыраваным шчытком. Цэнтральны ўваход вылучаны парадным ганкам з тэрасай.
Пасля Другой сусветнай вайны ў маёнтку знаходзілася сярэдняя школа. Пасля таго як будынак сядзібы прыйшоў у занядбанне, школу з яго перанеслі. Знішчэнне будынку паскорылася.

== Сучасны стан ==

Сёння захаваўся маляўнічы парк, закладзены Пушкінымі, напаўразбураная сядзіба, колькі слупоў ад агароджы і будынкі гаспадарчых забудоваў: афіцына побач з палацам, склеп каля дарогі, флігер на поўдзень ад парку за ракой Змейкай.
Дах маёнтка на 2009 год быў абвалены, цагляныя муры разбураюцца прыродай і мясцовымі жыхарамі. Парк паціху ператвараецца ў сметнік. Камісія з Брэста не знайшла будынак палаца вартым уключэння ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і пакінула яго на руйнаванне часам.

== Зноскі ==

Шыфр : 613Г000131
Датаванне : другая палова ХVІІІ – XIX стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палацава-паркавы_комплекс_Лашкевічаў_(Стайкі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты