Палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XVIII—XIX стст. Створаная ў в. Жамыслаўль (Іўеўскі раён) на левым беразе р. Гаўя.
== Гісторыя ==
Фарміраванне сядзібы пачалося з другой паловы XVIII ст.
У 1807 г. маёнтак з драўлянай сядзібай у Антона Нестара Кеневіча купіў Якуб Умястоўскі (памёр у 1809 г.). У 1828 г. яго сын Казімір Якубавіч Умястоўскі па баках набытай аднапавярховй драўлянай гасподы, збудаванай у стылі барока, ставіць два мураваныя афіцыны з калоннымі порцікамі ў стылі класіцызму (захавалася аднна), лядоўню, аранжарэю і манеж. Жонка Казіміра Умястоўскага Юзэфа (з роду Дунін-Раецкіх) пабудавала палац (скончаны ў 1877 г.), які існуе і цяпер.
У канцы XIX ст. сын Казіміра і Юзэфы Уладзіслаў Казіміравіч Умястоўскі (1834—1905) аддае сядзібу пад навуковую базу Віленскаму ўніверсітэту.
Падчас нямецкай акупацыі ў ходзе Першай сусветнай вайны, у 1914 г. у сядзібе немцы стварылі курорт.
== Архітэктура ==
Захаваліся палац, гаспадарчыя пабудовы, бровар (1885 г.), парк. Планіровачнае ядро ансамбля — мураваны палац і две сіметрычна пастаўленыя афіцыны, якія ўтвараюць парадны партэр з круглым газонам. Цэнтральную алею перад палацам замыкае мураваная альтанка са скульптурай Маці Божай (1883 г.).
=== Палац ===
Палац пабудаваны па аналогіі з варшаўскай каралеўскай рэзідэнцыяй XVIII ст. «Лазенкі», верагодна, паводле праекту архітэктара Л. Марконі. Т-падобны ў плане двухпавярховы будынак строга сіметрычнай кампазіцыі завершаны масіўным кубічным бельведэрам з шырокімі арачнымі вітражамі. У цэнтры галоўнага фасада лоджыя з каланадай і бакавымі антамі, у цэнтры дваровага — чатырохкалонны порцік з трохвугольным франтонам і трыгліфны