Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000038
Архітэктурны стыль : Сталінская архітэктура
Датаванне : 1950
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Перамога_(кінатэатр,_Мінск)

Кінатэа́тр «Перамо́га» — кінатэатр у горадзе Мінску, помнік архітэктуры пасляваеннага перыяду аўтарства Іосіфа Лангбарда і Міхаіла Бакланава ў стылі сацыялістычнага класіцызму. Месціцца па адрасе вуліца Інтэрнацыянальная, 20.

== Гісторыя ==
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі на месцы кінатэатра месціўся кляштар бенедыкцінак XVII стагоддзя. У 1920-я гады было прынятае рашэнне аб будаўніцтве ў Менску клуба харчавікоў на месцы былога кляштара, праект распрацаваў Андрэй Бураў. У часе будаўніцтва клуба харчавікоў частка муроў і падвальныя памяшканні былога кляштара, перакрытыя скляпеннямі, былі захаваныя. Будынак клуба харчавікоў (пазней клуб імя Сталіна) быў пабудаваны ў 1929 годзе ў стылі канструктывізму і меў складаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з глыбокім курданёрам. Будынак клуба быў моцна пашкоджаны ў часе Другой сусветнай вайны ў 1944 годзе.
У 1945—1948 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект» быў распрацаваны праект аднаўлення і рэканструкцыі будынка клуба пад кінатэатр «Перамога». Аўтары праекта — Іосіф Лангбард і Міхаіл Бакланаў.
Былі захаваныя асноўныя канструктыўныя элементы былога клуба, а кампазіцыя галоўнага фасада, які выходзіў на вуліцу Інтэрнацыянальную, была вырашаная ў формах сацыялістычнага класіцызму. Заканчэнне будаўніцтва і адкрыццё кінатэатра адбылося ў 1950 годзе.
З 1 студзеня 2017 года будынак знаходзіцца на рэканструкцыі.

== Архітэктура ==
Пры будаўніцтве выкарыстаныя рэшткі разбуранага ў Другую сусветную вайну клуба харчавікоў (архітэктар Андрэй Бураў, 1929 г.). Да прамавугольнага ў плане аб’ёму з 2 бакоў далучаныя больш нізкія аб’ёмы, якія выступаюць за агульныя контуры збудавання. Цэнтральная частка галоўнага фасада прыўзнятая, вырашаная ў выглядзе манументальнага чатырохкалоннага порціка, перад ёй высокі ганак. Бакавыя фасады расчлянёныя лапаткамі, дэкараваныя ляпнымі элементамі. Вокны прамавугольныя. Аснову кампазіцыі будынка складае г

Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000038
Архітэктурны стыль : Сталінская архітэктура
Датаванне : 1950
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Перамога_(кінатэатр,_Мінск)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings