Шыфр : 113Г000568
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1909
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_Апосталаў_Пятра_і_Паўла_(Лагішын)

Петрапаўлаўскі касцёл — помнік архітэктуры неаготыкі ў г. п. Лагішыне Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Адносіцца да Пінскага дэканата Пінскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры ў неагатычным стылі, пабудаваны ў 1909 годзе. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (код 113Г000568).

== Гісторыя ==
Першы каталіцкі храм у Лагішыне быў пабудаваны ў 1634 годзе па фундацыі Альбрэхта Станіслава Радзівіла, які тым часам быў уладальнікам мястэчка. Пасля паўстання 1863 года храм быў адабраны ў каталікоў царскімі ўладамі і перададзены праваслаўным. У 1893 годзе царква была разабрана і перанесена на могілкі, дзе згарэла чатырма гадамі пазней. У каталікоў Лагішына свайго храма не было да пачатку XX стагоддзя. Пасля аб’яўлення «маніфеста аб верацярпімасці» ў 1905 годзе каталікі атрымалі магчымасць пабудаваць новы касцёл. Будаўніцтва вялося з 1907 па 1909 год, неагатычны цагляны храм быў асвечаны ў 1913 годзе ў імя апосталаў Пятра і Паўла.

== Архітэктура ==
Храм — мураваны, прамавугольны ў плане; да яго асноўнага аб’ёму па падоўжнай восі далучаны 4-ярусная шатровая званіца і 5-гранная апсіда. Сцены расчлянёны стральчатымі вокнамі-біфорыумамі і 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Асіметрыю ў агульную кампазіцыю ўносяць прыбудовы да апсіды сакрысціі і гранёнай вежы да званіцы. Уваход вырашаны стральчатым парталам з вімпергам. Дэкаратыўна-мастацкі акцэнт інтэр’ера — драўляны алтар, антаблемент якога фланкіруюць пазалочаныя анёлы. У касцёле знаходзіцца абраз Маці Божай Лагішынскай.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Кулагін, А. М. Лагішынскі Петрапаўлаўскі касцёл / А. М. Кулагін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулібін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 90.

Шыфр : 113Г000568
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1909
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_Апосталаў_Пятра_і_Паўла_(Лагішын)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты