Шыфр : 412Г000643
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1674
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_апосталаў_Пятра_і_Паўла_(Ражанка)

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — помнік дойлідства неаготыкі. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1674 годзе з цэглы і бутавага каменю на паўночнай ускраіне вёскі Ражанка Шчучынскага раёна. Архітэктар Генрык Марконі перабудаваў храм па замове Паца. Так у Беларусі з’явіўся першы неагатычны будынак. Перабудаваны ў 1924—1925 гадах. Капітальна адрамантаваны ў 1990 годзе.
Касцёл дзейнічае.

== Архітэктура ==
Аднанефавы крыжападобны ў плане храм з больш нізкімі пяціграннай апсідай і трансэптам. Тарцы высокіх двухсхільных дахаў над нефам і крыламі трансэпта закрытыя ступеньчатымі шчытамі. Да бакавых сцен асноўнага аб’ёму далучаныя дзве прастакутныя ў плане капліцы. Да паўднёва-заходняга кута нефу прыбудаваная трох’ярусная вежа (васьмярык на двух чацвярыках), накрытая васьмігранным спічастым шатром, да апсіды з паўночнага боку — невялікая сакрысція. Куты асноўнага аб’ёму і трансэптаў умацаваныя контрфорсамі і завершаныя дэкаратыўнымі вежачкамі — пінаклямі. Бакавыя фасады з высокімі паўцыркульнымі вокнамі, дэкарыраваныя геаметрычнымі вітражамі. У цэнтры галоўнага фасаду круглае акно-«ружа», вышэй яго дэкаратыўны арнамент, пояс і шчыт, аздоблены вузкімі плоскімі нішамі з трохлопасцевымі арачнымі завяршэннямі і ляпным гербам у сярэдзіне. Галоўны ўваход вырашаны стральчатым парталам.

== Інтэр’ер ==
Унутраная прастора касцёла перакрытая цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі на падпружных арках, крылы трансэпта — крыжовымі. Апсіда і капліцы раскрываюцца ў прастору нефа арачнымі праёмамі. Над уваходам — хоры. Сцены асноўнага аб’ёму расчлянёныя пілястрамі і размаляваныя ў верхняй частцы шматфігурнымі кампазіцыямі на біблейскія тэмы.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
Харэўскi, С. В. Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг. — Вiльня: ЕГУ, 2008. — С. 41—42. — ISBN 978-9955-77-13-9
Ярашэвіч А. А., Багласаў С. Г. Ражанскі Петрапаўлаўскі касцёл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 249. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Шыфр : 412Г000643
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1674
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_апосталаў_Пятра_і_Паўла_(Ражанка)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.