Шыфр : 612Г000472
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : XVII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Плябанія_(Нясвіж)

Плябанія — помнік архітэктуры барока з элементамі класіцызму ў Нясвіжы, узор жыллёвай архітэктуры XVIII ст. На працягу ўсёй гісторыі існавання будынак выкарыстоўваўся як жылы дом ксяндза-плябана.

== Гісторыя ==

Будынак плябаніі разам з гаспадарчымі пабудовамі ўзведзены пасля 1773 г. па фундацыі М. К. Радзівіла непадалёк ад касцёла Божага Цела, калі той стаў фарным.
Менавіта ў гэты будынку меркавана размяшчалася ў 1750—1790-я гг. Нясвіжская друкарня. У 1800 г. размешчаныя насупраць плябаніі будынкі былога езуіцкага калегіума былі адведзены ваеннаму ведамству. Па дамоўленасці з ксяндзом у 1800—1820-я гг. верхні паверх плябаніі здаваўся пад жыллё вышэйшым ваенным чынам.
На будынку ў 1972 г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка Сымону Буднаму. У 1982 г. побач з будынкам пастаўлены помнік Сымону Буднаму (скульптар С. Гарбунова, арх. Ю. Казакоў).
У наш час у будынку размяшчаецца таксама друкарня раённай газеты (вул. Міцкевіча, 5).

== Архітэктура ==
У архіўным дакуменце 1822 г. плябанскі дом характарызаваўся як мураваны двухпавярховы. Усіх акон налічвалася 30. Унутры было 15 пакояў, 2 калідоры, 4 кладоўкі, усіх 9 печак і 2 каміны. Пад будынкам існавалі два вялікія скляпы. Над парадным ганкам меўся балкон.
На двары плябаніі (па сучаснай вул. Ленінскай) асобна размяшчалася кухня. Уяўляла сабой аднапавярховы мураваны атынкаваны дом, накрыты жалезам. У будынку было восем акон. У 2-й палове XIX ст. да прамавугольнай ў плане плябаніі было далучана вуглавое жылое Г-падобнае крыло, якое злучыла жылы дом з кухняй. Гаспадарчыя будынкі і пральня былі драўляныя. Двор з вялікім пладовым садам быў абнесены з аднаго боку мураванай, з астатніх — драўлянай агароджай.
У выніку пазнейшых перабудоў плябанскі дом, пабудаваны ў стылі барока, набыў рысы класіцызму.
Існуючы кампактны двухпавярховы будынак плябаніі накрыты вальмавым дахам. Плоскасныя фасады рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход у плябанію прарэзаны па цэнтр

Шыфр : 612Г000472
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : XVII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Плябанія_(Нясвіж)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings