Шыфр : 212Г000575
Архітэктурны стыль : архітэктура барока
Датаванне : 1760–1780 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Плошча_Леніна_(Паставы)

Плошча Леніна (раней Рыначная плошча) — цэнтральная плошча г. Паставы. Помнік горадабудаўніцтва другой паловы XVIII ст. Пабудавана ў 1760—1780-я гады ў Паставах у стылі барока з удзелам італьянскага архітэктара Дж. Сака на беразе р. Мядзелка на высокім узгорку. Быў адміністрацыйным, культурным і гандлёвым цэнтрам горада.

== Гісторыя ==
У 1770-я гг. Антоній Тызенгаўз, надворны падскарбі (міністр фінансаў), арганізаваў у Паставах буйную мануфактурную вытворчасць з запрашэннем замежных рабочых, правёў шырокамаштабныя будаўнічыя мерапрыемствы, паспрабаваў ператварыць свой маёнтак у адзін з цэнтраў культурна-прамысловага адраджэння краю. Пры А. Тызенгаўзу мястэчка поўнасцю змянілася і атрымала блізкую да прамавугольнай сістэму вуліц. Аўтарам праекта перапланіроўкі, а таксама ансамбля жылых і грамадскіх будынкаў Рыначнай плошчы лічыцца італьянскі архітэктар Джузепэ Сака, які з 1773 г. пастаянна жыў у Гродне і быў прыдворным архітэктарам А. Тызенгаўза.

== Забудова ==
Ансамбль пастаўскай плошчы — унікальны твор барока. Рэдкая шматфункцыянальнасць вылучала ансамбль сярод плошчаў іншых гарадоў.
Забудова спачатку была драўляная. На прамавугольнай у плане плошчы памерам 295×93 м. Забудова ўключала гандлёвыя рады, парафіяльны касцёл, уніяцкую царкву, школу, кафэ (кафэнгаўз), дзве гасцініцы, аўстэрыю, заезныя дамы, суд, будынак лячэбніцы і канцылярыі, жылыя дамы іншаземных рабочых.

План плошчы набліжаўся да прамавугольніка. Да вуглоў плошчы падыходзілі чатыры вуліцы. Кампазіцыя забудовы паўднёвага і заходняга бакоў была сіметрычнай, паўночнага і ўсходняга — асіметрычнай. Цэнтральнае месца на займаў асіметрычна размешчаны ў прасторы плошчы квадратны ў плане корпус гандлёвыя рады з унутраным дваром. Будынак канцылярыі і суду знаходзіліся на заходнім боку плошчы, тры дамы рамеснікаў стаялі сіметрычна абапал яго; іх фланкіравалі дом урача і гатэль. Двухпавярховы будынак школы з вежай знаходзіўся на ўсходнім боку паміж драўлянымі храмамі. Карчма знаходзіліся на паўднёвым боку, сіметрычна ёй стаялі два аднолькавыя гатэлі. Аўстэрыя і тры дамы рамеснікаў былі пабудаваны на паўночным боку. Склад забудовы сведчыў аб выразным грамадскім, свецкім характары ансамбля. План плошчы набліжаўся да прамавугольніка. Да вуглоў плошчы падыходзілі чатыры вуліцы.
У аснове вобраза ансамбля — актыўнае выкарыстанне рытму архітэктурных аб’ёмаў. У прасторавай кампазіцыі вылучаліся тры ўмоўныя вышынныя ўзроўні. Да першага з іх належала аднапавярховая жылая і грамадская забудова, да другога — двухпавярховыя грамадскія будынкі, да трэцяга — культавыя збудаванні.
Важная рыса ансамбля — адсутнасць суцэльнага фронту забудовы бакоў плошчы, вялікае кампазіцыйнае значэнне прамежкавай прасторы паміж будынкамі. Ансамблевая аднастайнасць забудовы дасягалася не толькі сродкамі аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, але і дэкаратыўна-стылёвым вырашэннем у спрошчаных формах позняга барока, выкарыстаннем некаторых прыёмаў архітэктурнага ўбрання, агульных для розных тыпаў радавых будынкаў і унікальных аб’ектаў. Да такіх прыёмаў адносіліся працяглыя нішы атыка (крамы, жылыя дамы), ліштвы з падаконнай нішай (жылыя дамы, грамадскія будынкі, за выключэннем гандлёвых радоў), замковы камень, ліштвы (грамадскія будынкі).
Зараз ансамбль амаль страчаны: з 22 будынкаў захавалася толькі 8, пры гэтым два з іх карэнным чынам перабудаваны. Разбурэнне забудовы адбылося ў асноўным пасля Вялікай Айчыннай вайны. Зберагліся былы дом урача, тры дамы рамеснікаў, гатэль, жылы дом, у якім размешчаныя адміністрацыйныя і гандлёвыя ўстановы.

Дом урача (№ 4) — прамавугольны ў плане мураваны двухпавярховы будынак накрыты высокім вальмавым чарапічным дахам. Галоўны фасад сіметрычна раскрапаваны нішамі і філёнгамі. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваныя плоскімі ліштвамі з замковым каменем. На першым паверсе знаходзіліся аптэка і лячэбніца, на другім — жылыя пакоі.
Дамы рамеснікаў (№ 5, № 9, № 15) — прамавугольныя ў плане, аднапавярховыя, з мансардамі, накрытыя двухсхільнымі чарапічнымі дахамі. Утвараюць суцэльную забудову. Складаліся з вытворчай і жылой частак. Сцены бакавых і дваровых фасадаў будынкаў зробленыя з брусоў, галоўныя фасады — мураваныя, з фігурнымі шчытамі. Карнізы падзяляюць галоўныя фасады на два ярусы: першыя раскрапаваны цягамі, аконныя праёмы абрамленыя простымі ліштвамі, другія маюць фігурныя франтоны, расчлянёныя філёнгамі.
Гасцініца (дом № 11) мае ідэнтычную з домам урача абёмна-прастора

Шыфр : 212Г000575
Архітэктурны стыль : архітэктура барока
Датаванне : 1760–1780 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Плошча_Леніна_(Паставы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты